Леа Крэмер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Леа Крэмер
Remove ads

Леа Крэмер (ням. Leo Krämer; нар. 28 студзеня 1944, Пютлінген) — нямецкі арганіст і дырыжор.

Хуткія факты Леа Крэмер, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Вывучаў царкоўную музыку ў Трыры і Саарбрукене, у далейшым удасканальваў майстэрства дырыжора і арганіста пад кіраўніцтвам Серджу Чэлібідаке, Гюнтэра Ванда, Ойгена Ёхума, Людвіга Дзёра. У 1969 годзе ўзначаліў Філарманічны хор зямлі Саар (Philharmonischen Chor an der Saar). З 1971 па 2009 год займаў пасаду тытулярнага арганіста Шпаерскага сабора, з 1990 г. быў таксама саборным капельмайстрам. Ініцыятар і мастацкі кіраўнік Міжнароднага музычнага фестывалю Dom zu Speyer.

У 1998 годзе стаў ганаровым прафесарам у Вышэйшай школы музыкі Саара ў Саарбрукене і Вышэйшай школы музыкі і выканальніцкіх мастацтваў у Мангейме.

Лаўрэат Міжнародных конкурсаў арганістаў у Аўстрыі, Бельгіі, Германіі і Італіі. Кіраваў рознымі харавымі і камернымі калектывамі ў Саары. У 1991—1993 гадах узначальваў Эстонскі нацыянальны сімфанічны аркестр. У якасці дырыжора выступае ў Германіі, Італіі, Японіі, Карэі, Мексіцы, Расіі. З 1989 года цесна супрацоўнічае з творчымі калектывамі Казанскай кансерваторыі.

З 2012 года — мастацкі кіраўнік творчага аб’яднання PalatinaKlassik.

Узнагароджаны Памятным знакам Петэра Карнеліуса[ням.] (2007) і ордэнам «За заслугі перад ФРГ».

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads