Лейкхедскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лейкхедскі ўніверсітэт
Remove ads

Лейкхедскі ўніверсітэт (англ.: Lakehead University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Тандэр-Бэй у правінцыі Антарыа, Канада.

Хуткія факты Лейкхедскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Лейкхедскі універсітэт утварыўся з Лейкхедскага тэхнічнага інстытута і Лейкхедскага каледжа мастацтваў, прыродазнаўчых навук і тэхналогій, які быў заснаваны ў 1957 годзе. У 1946 годзе быў заснаваны Лейкхедскі тэхнічны інстытут. Мэтай было заснаваць навучальную ўстанову, якая б у першую чаргу задавальняла б адукацыйныя патрэбы паўночна-заходняга Антарыа. Выкладанне пачалося 4 чэрвеня 1946 года. Першапачаткова выкладанне адбывалася ў часовых памяшканнях. У верасні таго ж года ў навучальны план былі дададзены першыя ўніверсітэцкія курсы. Лейкхедскі каледж мастацтваў, прыродазнаўчых навук і тэхналогій быў заснаваны з дазволу ўрада правінцыі 1 жніўня 1957 года. Праз некалькі гадоў каледж пашырыўся, і былі зацверджаны новыя курсы. 1 ліпеня 1965 года Лейкхедскі тэхнічны інстытут і Лейкхедскі каледж мастацтваў, прыродазнаўчых навук і тэхналогій былі аб'яднаны, а назва зменена на цяперашнюю.

Сёння ўніверсітэт мае два кампусы. Каля 7 тысяч студэнтаў навучаюцца ў першым кампусе ў Тандэр-Бэй. Другі знаходзіцца ў Арыліі прыкладна за 150 км на поўнач ад Таронта, дзе навучаецца каля 1 тысячы студэнтаў.

Remove ads

Структура

  • Факультэт бізнес-адміністравання
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт інжынерыі
  • Факультэт здароўя і паводніцкіх навук
  • Факультэт права
  • Факультэт упраўлення прыроднымі рэсурсамі
  • Факультэт прыродазнаўчых і экалагічных навук
  • Факультэт сацыяльна-гуманітарных навук
  • Факультэт магістратуры і аспірантуры

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads