Лексіка эсперанта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лексіка эсперанта — гэта базавы набор слоў эсперанта. Ён быў вызначаны ў Першай кнізе, апублікаванай Заменгофам у 1887 годзе. У ёй утрымлівалася каля 900 каранёў, але правілы мовы дазвалялі размаўляючым запазычваць словы ў залежнасці ад неабходнасці. Было рэкамендавана пазычаць найбольш інтэрнацыянальныя словы, якія маюць адно значэнне, ад якога магчыма атрымаць іншыя словы без пазычэння слоў з адпаведнымі значэннямі. У 1894 годзе Заменгоф публікуе першы слоўнік эсперанта «Universala vortaro», які быў напісаны на пяці мовах і ўтрымліваў шырокі набор каранёвых слоў. Большасць запазычаных слоў паходзяць з заходнееўрапейскіх моў. Паколькі ў апошнія дзесяцігоддзі большасць новых запазычванняў былі тэхнічнымі і навуковымі тэрмінамі, то паўсядзённыя тэрміны могуць быць атрыманы з ужо існуючых слоў (напрыклад, komputilo — камп’ютар, ад komputi — вылічаць) ці шляхам пашырэння іх ужывання для ахопу новых сэнсаў (напрыклад, muso — мыш зараз таксама абазначае камп’ютарную прыладу). Паміж эсперантыстаў ідуць дыскусіі аб апраўданасці новых запазычванняў. Частка эсперантыстаў лічаць, што неабходныя тэрміны могуць быць атрыманы шляхам пашырэння сэнсу ці ўтварэння новых слоў ад ужо існуючых.
Remove ads
Паходжанне
Эсперанта займае прамежкавае становішча паміж «натуралістычнымі» мовамі, такімі як інтэрлінгва, якія ў вялікай колькасці пазычаюць словы з выходных моў з невялікімі зменамі, і апрыёрнымі мовамі, такімі як сольрэсоль, у якіх словы не маюць гістарычнай сувязі з іншымі мовамі. У эсперанта карані слоў запазычаны і захавалі большую частку сваёй формы з мовы паходжання, будзь яна фанетычная (eks- ад ex-) ці арфаграфічная (teamo ад team), але кожны з каранёў можа мець шмат вытворных, якія могуць мець малае падабенства з эквівалентнымі словамі ў мове-крыніцы.
Remove ads
Словаўтварэнне
Адной з прычын больш лёгкага вывучэння эсперанта ў параўнанні з нацыянальнымі мовамі з’яўляецца рэгулярная і высокавытворная марфалогія. Дзякуючы разумнаму ўжыванню лагічных афіксаў (суфіксаў і прэфіксаў) базавая лексіка, неабходная для зносін, была значна скарочана. Гэта робіць эсперанта больш аглютынатыўнай мовай, чым большасць еўрапейскіх. Было падлічана, што ў сярэднім адзін корань у эсперанта адпавядае дзесяці словам у англійскай мове.
Афіксы
Адзін з самых карысных афіксаў для пачынаючых — гэта mal-, пры дапамозе якога ўтвараюцца антонімы слоў: peza (цяжкі), malpeza (лёгкі); supren (уверх), malsupren (уніз); ami (кахаць), malami (ненавідзець). Але, за выключэннем шутачных сітуацый, гэты прэфікс не ўжываеццца для слоў, якія ўваходзяць у базавую лексіку: suda (паўднёвы), а не «malnorda» ад norda (паўночны); manki (не хапаць, адсутнічаць), а не «malesti» ад esti (быць). Калі корань атрымлівае больш за адзін суфікс, парадак мае значэнне, таму што афікс змяняе частку, да якой ён прыкрэплены. Гэта значыць, знешнія яфіксы змяняюць унутраныя. Большасць афіксаў самі з’яўляюцца часткамі мовы. На гэта ўказвае канчаткавая галосная ў спісе суфіксаў ніжэй. Некалькі афіксаў не ўплываюць на часткі мовы каранёў. Для суфіксаў, пералічаных у табліцы, гэта ўказваецца дэфісам замест канчатковай галоснай.
Спіс суфіксаў
Спіс прэфіксаў
Remove ads
Складаныя словы
Складаныя словы ствараюцца шляхам простага зліцця, прычым галоўнае слова ставіцца ў канцы.
Рэдуплікацыя
Рэдуплікацыя нязначна ўжываецца ў эсперанта. Яе эфект аналагічны суфіксу eg-. Тыповымі прыкладамі з’яўляюцца: plenplena (перапоўнены), finfine (у канцы канцоў, fojfoje (зрэдку). Пакуль у рэдуплікацыі ўжываюцца толькі аднаскладныя карані, якія не патрабуюць прыстаўной галоснай.
Карэляты
Карэляты, ці таблічныя займеннікі, рэалізуюць парадыгму пра-форм. З іх дапамогай магчыма запытаць і адказаць на пытанні: хто, што, дзе, чаму, які, калі, як, чый, колькі? Карэляты пабудаваны з нескалькіх элементаў для прыдання ім розных значэнняў: ёсць дзевяць канчаткаў, якія адпавядаюць пералічаным вышэй пытанням, і пяць пачатковых элементаў, якія выконваюць функцыі просьбы, адказу, адмаўлення, абагульнення, нявызначанасці для гэтых дзевяці пытанняў. Такім чынам, вывучыўшы 14 элементаў, чалавек набывае веды аб 45 прыслоўях і займенніках.
Табліца карэлятаў
Карэлятыўныя часціцы
Некалькі часціц ужываюцца ў асноўным з карэлятамі: ajn — бы ні, ĉi — блізасць і for — адлегласць. Без гэтых часціц, карэляты-указальнікі (tiu, tio і інш) не канкрэтызуюць інфармацыю аб адлегласці. Прыклады:
- (k)io ajn (хто бы то не быў)
- io ajn (што бы то не было)
- tio (то) (не змяняе назоўнік)
- tiu (той) (не змяняе назўнік)
- tiuj (тыя)
- tiu ĉi (гэты)
- tien ĉi (тут)
- ĉiu hundo (кожны сабака)
- ĉiuj hundoj (усе сабакі)
Пашырэнне зыходнай парадыгмы
Часам, карэляцыйная сістэма пашыраецца на корань ali- (іншы), прынамсі, калі слова аднасэнсоўнае. Напрыклад: aliel (па-іншаму), alies (які прыналежыць іншаму). Alie, аднак, не будзе мець аднаго сэнсу, таму што першапачатковы яго сэнс гэта «інакш, па-іншаму», а карэляцыйнага — «у іншым месцы». Для вырашэння неадназначнасці карэляцыйны сэнс абазначаецца словам aliloke.
Вытворныя словы
Розныя часткі мовы могуць быць атрыманы з карэлятаў (як і ад любога іншага слова): ĉiama (пастаянны, вечны), ĉiea (усюдыісны), tiama (тагачасны), kialo (прычына), iomete (трохі), kioma etaĝo? (які паверх). Апошні прыклад просіць адказу аб тым, колькі паверхаў знізу (адказам можа быць (dek-sesa — шаснаццаты), а не просіць указаць, на якім паверсе (інакш пытанне гучала б (kiu etaĝo?). Хаця пачатковыя і канчатковыя элементы карэлятаў не з’яўляюцца каранямі ці афіксамі і не могуць утвараць складаныя словы з іншымі, пачатковы neni-карэлят з’яўляецца выключэннем. Напрыклад, neniulo (ніхто) ад neni- і -ulo neniigi (знічтожыць) ад neni- і -ig.
Remove ads
Гендар
Ідыёмы і слэнг
Слэнг, які ўжываецца сярод эсперантыстаў, ствараецца натуральным шляхам падчас эсперанта-сустрэч. Матэрыялам для яго ўтварэння служаць афіксы і аб’яднанні двух каранёў слоў, ад якіх ствараюцца неалагізмы. Таксама адной з форм слэнгу з’яўляюцца эсперанта-лаянка, большая частка якой запазычана з нацыянальных моў, але існуе і ўласная. Аб’ектам эсперанта-слэнгу часцей за ўсё аказваюцца самі эсперантысты, асаблівасці эсперанта-культуры і яе гісторыі.
Remove ads
Слоўнікі
Поўны ілюстраваны слоўнік эсперанта (PIV) з’яўляецца тлумачальным слоўнікам мовы эсперанта і як правіла разглядаецца як стандарт, нягледзячы на крытыку. Больш стары Plena Vortaro de Esperanto, упершыню выдадзены ў 1930 годзе і ў значнай ступені перапрацаваны ў 1953 годзе, і зараз шырока ўжываецца, хаця ён менш поўны, чым PIV, і трохі састарэлы, але больш партатыўны і танны. Etimologia vortaro de Esperanto (пяць тамоў, 1989—2001) дае зыходную этымалогію ўсіх асноўных і афіцыйных слоў, і таксама параўноўвае з эквівалентнымі словамі чатырох іншых міжнародных дапаможных моў.
Remove ads
Памылковыя сябры перакладчыка
У эсперанта, як і ў іншых мовах, існуюць словы-лавушкі. Яны падобныя па гучанні ці напісанні на словы з беларускай мовы, але адрозніваюцца па сэнсе.
- Makarono — гатунак пячэння з мiндаля (макароны — makaronioj)
- Vetero — надвор’е (вецер — vento)
- Kriko — дамкрат (крык — krio)
- Lapo — лопух (лапа — piedo, kruro)
- Peĉi — смаліць (печка — forno)
- Peki — грашыць (пекці — baki)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads