Лемяшэвіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лемяшэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Лемяшэвічы.

Хуткія факты Лемяшэвіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 17 красавіка 1959 года ў склад сельсавета з Качановіцкага сельсавета перададзены вёскі Крывічы, Курадава-I і Курадава-II[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[2]. 17 верасня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лапацінскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 514 чалавек[4], з іх 94,2 % — беларусы, 3,7 % — украінцы, 1,8 % — рускія[5].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Балгары, Курадава, Лемяшэвічы, Тупчыцы, Хрысцібалавічы, Церабень, Чорнава 1, Чорнава 2.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads