Леніна Мікалаеўна Міронава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Леніна Мікалаеўна Міронава
Remove ads

Леніна Мікалаеўна Міронава (2 сакавіка 1931, Харкаў, Украінская ССР — 23 снежня 2022, Мінск) — беларускі архітэктар, педагог, мастацтвазнаўца. Кандыдат архітэктуры (1963), прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2003). Сябра грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз дызайнераў».

Хуткія факты Леніна Мікалаеўна Міронава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 2 сакавіка 1931 года ў Харкаве. Скончыла ў 1954 годзе архітэктурны факультэт Кіеўскага інжынерна-будаўнічага інстытута з чырвоным дыпломам.

У 1954 годзе пераехала ў Мінск. У 19571960 гадах вучылася ў аспірантуры пры АН БССР па спецыяльнасці «Архітэктура». У 19541957 гадах — старэйшы архітэктар інстытута «Мінгарпраект», у 19611968 гадах працавала ў Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР. Увосень 1968 года пачала выкладаць свой курс «Каларыстыка» адразу на 4 кафедрах Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута: інтэр’еру і абсталявання, дызайну, ДПМ і мастацкай апрацоўкі тканін; старэйшы выкладчык (1969), дацэнт (1970), прафесар (2003). Працавала там да 2009 года, 40 гадоў без перапынку[1].

Член Саюза архітэктараў БССР з 1957 года, член праўлення СА БССР і СА СССР (1961—1965)[1]. Член КПСС з 1959 года. Пражывала ў Мінску[2].

Памерла 23 снежня 2022 года ў Мінску.

Remove ads

Дзейнасць

Удзельнічала ў распрацоўцы праектаў серыі тыпавых жылых дамоў БМ-3 (1956-58)[2].

Аўтар больш яка 100 артыкулаў па праблемах колеру ў выяўленчым мастацтве.

Выдала шэраг падручнікаў:

  • «Каларыстыка» (1974)
  • «Колеразнаўства». Мінск, Вышэйшая школа, 1983, 286 стар.
  • «Вучэнне аб колеры» (1993) — Мінск, Вышэйшая школа, 1993, 463 стар.
  • «Колер у выяўленчым мастацтве» (2011) Мінск, Беларусь, 2011 (4-е выд.).

Вучнямі Леніны Міронавай у розныя гады былі вядомыя беларускія мастакі і дызайнеры: Уладзімір Цэслер, Ганна Балаш, Дзмітрый Сурскі, Сяргей Кірушчанка і іншыя.

Творчыя праекты Леніны Міронавай: стварэнне артыкулаў пра творчасць беларускіх мастакоў сярэдняга і малодшага пакалення, серыі графічных лістоў і тэкстыльных пано на тэму «Прырода і Чалавек»[3]. На асабістым сайце Міронавай выкладзены яе артыкулы пра творчасць знакамітых асоб (Казімір Малевіч, Юрый Тарэеў, Канстанцін Міхееў, Рыгор Іваноў і інш.) і яе даследаванні пра ролю колеру ў культуры Старога Кітая[4].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана ганаровымі граматамі, значкамі, падзякамі і прэміямі.

Зноскі

  1. Миронова Ленина Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. Миронова Ленина Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads