Лесахімія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лесахі́мія[1] — раздзел хіміі, галіна ведаў, якая вывучае прыроду, уласцівасці і хімічныя пераўтварэнні лясной расліннай сыравіны і тэхналогію яе перапрацоўкі.
У якасці сыравіны выкарыстоўваюцца асобныя часткі дрэва, якія адрозніваюцца па хімічнаму складу і ўласцівасцям, — драўніна, кара, лісце, жывіца (тарпатына[2]) і інш. Прадуктамі прамысловай перапрацоўкі з’яўляюцца цэлюлоза, драўняны вугаль, каніфоль і каніфольныя кляі, шкіпінар, дубільныя рэчывы, палімеры тэрпенаў, эфірныя алеі і інш.
Remove ads
Лесахімія ў Беларусі
Навуковыя даследаванні ў галіне лесахіміі Беларусі пачаліся ў 1929 годзе ў Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР[1]. Вядуцца ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі і Беларускім дзяржаўным тэхналагічным ўніверсітэце. Сярод вучоных у галіне лесахіміі: У. В. Шкатэлаў, К. М. Караткоў, Х. А. Чэркас, М. І. Міцкевіч, І. І. Бардышаў, В. В. Базыльчык.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads