Мікалай Іванавіч Міцкевіч

фізікахімік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Іванавіч Міцке́віч[1] (29 лістапада 1914, Койданава, Мінская губерня, Расійская імперыя — 30 лістапада 1991) — беларускі фізікахімік, акадэмік АН БССР (1980, член-карэспандэнт 1969), доктар хімічных навук (1964), прафесар (1966), заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Хуткія факты Мікалай Іванавіч Міцкевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 29 лістапада 1914 года ў Койданава.

У 1939 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1950 года ў Інстытуце хіміі, у 1959—1969 гадах і з 1982 года ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі (у 1958—1965 гадах намеснік дырэктара), у 1969—1982 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення хімічных і геалагічных навук АН БССР.

Памёр 30 лістапада 1991 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па вывучэнню кінетыкі працэсаў акіслення арганічных рэчываў. Устанавіў механізм спалучанага з акісленнем дэкарбаксіліравання смаляных, монакарбонавых і дыкарбонавых кіслот, іх эфіраў і іншых вытворных. Распрацаваў метады сінтэзу двухатамных фенолаў і галагенавытворных араматычных кіслот.

Сярод апублікаванага:

  • Сопряженное с автоокислением декарбоксилирование карбоновых кислот. — Мн., 1970 (разам з Б. В. Ерафеевым).
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads