Лесвіца ў Падміколле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лесвіца ў Падміколле — лесвіца ў Магілёве, якая вядзе ад гістарычнага цэнтра горада да парку Падміколле.

Гісторыя
Лесвічны спуск з каскадным фантанам пачалі будаваць у 2017 годзе. Увесь праект абыйшоўся ў 4 мільёны 700 тысяч рублёў. Збудаванне замяніла на месцы спуску ў Падміколле старую драўляную лесвіцу. У будаўніцтве ўдзельнічалі «Будтрэст №12», «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў», «Магілёўграмадзянпраект», «Гарводаканал», «Магілёўзелянгас» і іншыя будаўнічыя арганізацыі[1].

На ўрачыстым адкрыцці 28 верасня 2018 года ўзнагародзілі лепшых будаўнікоў аб’екта[1].
Remove ads
Архітэктура



Лесвіцца спускаецца ад вуліцы Карла Маркса каля плошчы Арджанікідзэ да Вялікай Грамадзянскай вуліцы і парку Падміколле. Архітэктурнае рашэнне абумоўлена ландшафтнымі асаблівасцямі мясцовасці. Леснічныя маршы, падзеленыя водным каскадам, пасля першай агляднай пляцоўкі разыходзяцца ў бакі. На прамежкавых пляцоўках створаны зоны адпачынку з паўкруглымі лаўкамі. На трох пляцоўках у месцах сыходжання маршаў — вадаспады з гранітнай чашай, абапал ад якіх, пад агульнай лучковай аркай, размешчаны гроты. Далей лесвіцы, ізноў падзеленыя каскадам, ідуць паралельна да самага нізу. Каля падножжа, абапал лесвіцы, размешчаны круглыя гранітныя фантаны. Даўжыня лесвічнага спуску — 27 метраў, лесвіца мае 250 ступеняў[2]
Remove ads
Зноскі
- Лестница с каскадным фонтаном открыта в Могилеве Архівавана 1 кастрычніка 2018.
- 4,7 млн рублей и 27 метров в высоту. В Могилеве открыли лестницу с каскадным фонтаном(недаступная спасылка)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads