Вялікая Грамадзянская вуліца (Магілёў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікая Грамадзянская вуліца (Магілёў)map
Remove ads

Вялікая Грамадзянская вуліца (руск.: Большая Гражданская улица) — вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва, на тэрыторыі Пакроўскага пасада (Падміколля).

Thumb
Вялікая Грамадзянская ў 1941 годзе
Хуткія факты Вялікая Грамадзянская Магілёў, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Пачатак Вялікай Грамадзянскай у 1941 годзе

Гістарычная назва Вялікая Мяшчанская вуліца[1].

Thumb
Сінагагальны двор у пачатку XX ст.

У канцы 1930-х гадоў знішчана драўляная Халодная сінагога[2].

Па вул. Вялікая Грамадзянская, 66 знаходзілася кватэра Карпінскіх, якая ў час Вялікай Айчыннай вайны была асноўнай яўкай падпольшчыкаў. Тут камсамолка Таня і яе маці В. М. Карпінская друкавалі ўначы на пішучай машынцы падпольную газету «За Родину» (пазней — «За Советскую Родину»), лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, захоўвалі боепрыпасы і медыкаменты для партызан, данясенні разведкі. У сакавіку 1943 г. нацысты арыштавалі Карпінскіх і пасля жорсткіх катаванняў расстралялі. В. М. Карпінская пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Леніна, Таня — ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені[3].

Thumb
Цокаль гістарычнага дома, знесены ў 2014 годзе

У жніўні 2014 года быў знішчаны цокальны паверх гістарычнага дома, які да вайны ўяўляў сабой двухпавярховы будынак з драўляным 2-м паверхам.

Увесну 2015 года пачалося аднаўленне будынка малой сінагогі XIX стагоддзя (дом № 13) з ансамбля сінагагальнага двара на Школішчы[4].

Thumb
Будынак Яўрэйскай школы, знесены ў 2016 годзе

26 жніўня 2016 года быў знесены 2-павярховы будынак яўрэйскай школы, які быў апошнім цэлым аўтэнтычным будынкам на гістарычнай тэрыторыі паселішча яўрэяў у раёне Школішча[5].

Thumb
Аднаўленне сінагогі
Remove ads

Размяшчэнне

Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пралягае ўздоўж падножжа карэннага правага берага р. Дняпро. Пачынаецца ад Дняпроўскага моста, з поўдня прымыкаюць вуліцы Праванабярэжная і Гогаля. Пераходзіць у Малую Грамадзянскую недалёка ад скрыжавання апошняй з 1-м Рабочым завулкам. Раней працягвалася на поўнач ад Малой Грамадзянскай да вуліцы Катоўскага.

Забудова

Па вуліцы Вялікай Грамадзянскай размешчаны галоўны ўваход у парк Падміколле і каскадная лесвіца да плошчы Арджанікідзэ з фантанамі.

Thumb
Лесвіца ў Падміколле
  • № 57 — прыватны жылы дом, больш вядомы як «бутэлечны дом» праз тое, што быў упрыгожаны тысячамі пластыкавых бутэлек. Знесены ў сярэдзіне чэрвеня 2018 года[6].

Зноскі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads