Нікасія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нікасіяmap
Remove ads

Нікасі́я (грэч. Λευκωσία, турэцк.: Lefkoşa) — горад на Кіпры, сталіца і буйнейшы горад краіны.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...

Нікасія — гандлёвы і прамысловы цэнтр. У горадзе — 2 сучасныя гандлёвыя комплексы, крамы, рэстараны, забаўляльныя комплексы. У горадзе развіта тэкстыльная, гарбарная, ганчарная вытворчасць, вытворчасць пластмасы і іншай прадукцыі. Побач знаходзяцца медныя шахты. У Нікасіі — Універсітэт Кіпра і 4 іншыя універсітэты.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Былы сабор Св. Сафіі, пераўтвораны ў XVI стагоддзі ў мячэць Селімэ, у турэцкім сектары Нікасіі. На пярэднім плане бачная падзяляльная лінія.

Сляды першых пасяленцаў прасочваюцца з 3900 г. да н.э. Сам горад заснаваны каля XI—VII стагоддзя да н.э. (названы Ледра, затым Лефкатэон; сучасная назва прыкладна з XIII стагоддзя н. э.). Уяўляў сабой старажытнагрэчаскую горад-дзяржаву. У эліністычны перыяд (прыкладна ў 330 годзе да н.э.) горад страціў сваё значэнне і ператварыўся ў невялікую вёсачку. У 965 годзе візантыйцы робяць горад цэнтрам фемы Кіпр. У 1191 годзе англійскі кароль-крыжак Рычард I Львінае Сэрца заваёўвае горад і перадае яго ў 1192 годзе Гі дэ Лузіньяну. Горад становіцца сталіцай Кіпрскага каралеўства. Менавіта ў гэты перыяд горад атрымаў назву Нікасія. У 1489—1571 гг. горад пад уладай венецыянцаў. У 1571—1878 гг. пад уладай туркаў. У 1878—1960 гг. пад уладай англічан. У 1960 годзе горад становіцца сталіцай незалежнай Рэспублікі Кіпр.

У выніку ўварвання турэцкіх войскаў у 1974 годзе і абвяшчэння Турэцкай Рэспублікі Паўночнага Кіпра горад быў падзелены на турэцкую і грэчаскую часткі. Мяжа паміж імі, якая ахоўваецца войскамі ААН, праходзіць прама па гістарычным цэнтры горада і праз галоўную гандлёвую вуліцу Ледра. Паўночная (турэцкая) частка Нікасіі з'яўляецца сталіцай самаабвешчанай ТРПК і называецца Лефкоша.

3 красавіка 2008 года распачаты працы па дэмантажы сцяны, якая падзяляе горад на дзве часткі[1].

Remove ads

Геаграфія і клімат

Нікасія размешчана на шырокай раўніне ў цэнтры Кіпра Месаарыі, паміж горнымі хрыбтамі Троадас і Кірэнія. Нікасія знаходзіцца непадалёк ад ракі Акакі.

Клімат Нікасіі з'яўляецца міжземнаморскім з рысамі паўпустыннага (Класіфікацыя кліматаў Кёпена: BSh). Наяўнасць цёплай зімы і гарачага сухога лета выключаюць развіццё горада ў аграрным плане. Ападкаў выпадае ўсяго 300 мм, што робіць Нікасію адным з найбольш засушлівых (і гарачых) гарадоў узбярэжжа Міжземнага мора.

Больш інфармацыі Клімат Нікасіі, Паказчык ...
Remove ads

Славутасці

Гатычны сабор Св. Сафіі (XIII—XIV стагоддзя), цэрквы Маці Божай, ансамбль рынку (гатычная базіліка, пашырана ў 14-16 стст.), «Брама Фамагусты» (16 ст.), сабор Св. Іаана (перабудаваны ў 1665; цыкл роспісаў — каля 1730), архіепіскапскі палац (1950-59).

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads