Лешча (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ле́шча — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці і Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 33 км. Плошча вадазбору 191 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км.
Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Акунёўка Шклоўскага раёна, вусце ў межах вёскі Зорная Аршанскага раёна. Цячэ на паўночнай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Асноўны прыток — Хватаўка (справа).
Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і нізкай плыні скрынкападобная, шырынёй ад 0,2 да 1 км. Схілы парэзаны ярамі. Абалона двухбаковая, высокая, сухая. Рэчышча каналізаванае на працягу 20 км (ад вытоку да вёскі Лешча Шклоўскага раёна), ніжэй звілістае; шырыня яго ў нізкай плыні 5—6 м. Берагі ў высокай і сярэдняй плыні ўмерана стромкія і стромкія, у нізкай — абрывістыя.
Каля ракі населеныя пункты Якаўлевічы, Лешча, Магераўка, Антонаўка, Сцяпкова і інш.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads