Магераўка

вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ма́гераўка[1] (трансліт.: Mahieraŭka, руск.: Магеровка) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Зубаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Якаўлевіцкага сельсавета[2].

Remove ads

Назва

Згодна з В. Жучкевічам, назва вёскі Магераўка вытворная ад прозвішча Магераў нямецкага паходжання. Сэнсавае значэнне асновы — хударлявы, сухарлявы. Такія ж назвы сустракаюцца за межамі Беларусі, напрыклад г. Магераў у Львоўскай вобласці Украіны[3].

Паводле М. Бірылы, беларускія прозвішча Магер, Магера звязаныя са словам магерка[4].

Ёсць літоўскае двухасноўнае прозвішча Mageras[5]. Верагодна, ад гэтага імені і прозвішча Магераў і адпаведныя тапонімы. Так жа сама з прускім іменем Stawelle звязваецца відзаўскае прозвішча Ставелаў, і інш.[6]

Remove ads

Гісторыя

Паводле фундуша ад 30 чэрвеня 1592 года граф на Шклове і Мышы Аляксандр Іванавіч Хадкевіч запісаў на ўтрыманне плябана толькі што збудаванага ў Шклове касцёла 3 вёскі: Лешчу, Магераўку і Турлаі, якія ад 1623 года перайшлі ва ўласнасць Шклоўскага дамініканскага кляштара.[7]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 218.
  3. Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 265.
  4. Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 132.
  5. Алесь Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. — М., 2025. — С. 66.
  6. РДГА у Санкт-Пецярбургу, ф. 1400, воп. 2, спр. 143, с. 126.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads