Леў Багавіцінавіч

(пам. каля 1505) пісар і чашнік літоўскі, намеснік крамянецкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леў Багавіцінавіч (? — пасля 1505) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты Леў Багавіцінавіч, пісар вялікі літоўскі ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Багавіцінаў (Багавіцінавічаў) герба «Пелікан». Нарадзіўся ў сям’і Багавіціна.

Каля 1487 года пачаў працаваць у канцылярыі ВКЛ. Пісар вялікі літоўскі ў 1487—1495, 1502—1505, ключнік берасцейскі ў 1487—1495 гадах, чашнік вялікі літоўскі ў 1501—1505 гадах, намеснік (дзяржаўца) крамянецкі з 1502 года.

Ад вялікага князя літоўскага Аляксандра ў 1497 годзе атрымаў маёнткі Шчураўцы і Фамінцы на Брацлаўшчыне, у 1501 годзе — с. Ворцель (Дакудава) у Берасцейскім павеце, якое ператварыў у горад з магдэбургскім правам. Валодаў таксама маёнткамі Радванічы ў Берасцейскім павеце, Навасёлкі і Неплі на Падляшшы, сёламі каля Браслава.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads