Леў Апалінарыевіч Ваньковіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леў Апалінарыевіч Ваньковіч (1831—пасля 1881) — мінскі павятовы маршалак (1863—1872), буйны землеўласнік Мінскай губерні.

Хуткія факты Леў Апалінарыевіч Ваньковіч, Мінскі павятовы маршалак ...
Remove ads

Паходжанне

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс», прадстаўнікі якога займалі розныя пасады ў Менскім ваяводстве ВКЛ і Магілёўскай і Мінскай губернях Расійскай імперыі.

Службовая дзейнасць

Расійскімі ўладамі як лаяльны каталіцкі дваранін і буйны маёнтковец быў прызначаны на пасаду мінскага павятовага маршалка (1863—1872). Атрымаў прыдворны чын камер-юнкера Расійскага двара.

Маёнткі

Стаў адзіным спадчыннікам свайго бацькі, дзеда і прадзеда. Валодаў спадчыннымі маёнткамі Волма, Шыпяны, Алесіна; у 1874 г. у якасці пасагу атрымаў за жонкай Паўлінай Манюшкай маёнтак Смілавічы, а пазней і маёнтак Поцічава — пасля смерці Чэслава Манюшкі.

Грамадская і гаспадарчая дзейнасць

У 1878 г. мінскі губернскі маршалак (1877—1897) Васіль Іванавіч Паўлаў, імкнучыся прыцягнуць да працы ў Мінскім таварыстве сельскай гаспадаркі (1876—1921) і мясцовых дваран каталіцкага паходжання («палякаў»), накіраваў у ліку першых асоб запрашэнне да членства ў арганізацыі былому мінскаму павятоваму маршалку (1863—1872) Льву Ваньковічу.

Remove ads

Сям'я

Ажаніўся з дваранкай-каталічкай Паўлінай Аляксандраўнай Манюшкай, суседкай па Ігуменскаму павету[1].

Дзеці:

  • Аляксандра (нар. 1861 г.).
  • Павел (нар. 1862 г.), ажаніўся з графіняй Кларай-Сафіяй Патоцкай, валодаў маёнткамі Шыпяны, Алесіна і Поцічава[1].
  • Андрэй (нар. 1863)[2].
  • Леў (1872—1948), ажаніўся з графіняй Стэфаніяй Густаваўнай Плятэр (Броэль-Плятэр), валодаў маёнткамі Волма і Смілавічы[1].
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads