Леў Васіль Сапега

падскарбі надворны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Леў Васіль Сапега
Remove ads

Леў Васіль (Леан Базылі) Сапега (20 сакавіка 1652 — 9 лістапада 1686, Варшава) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Падскарбі надворны літоўскі (з 1681).

Хуткія факты Леў Васіль Сапега, Надворны падскарбі літоўскі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1663—1668 гадах вучыўся ў Віленскай акадэміі. Пасля падарожнічаў па Еўропе, быў у тым ліку ў Парыжы. Каля 1673 года вярнуўся на радзіму. Быў паслом на соймы 1678, 1681 і 1683 гадоў. Стольнік вялікі літоўскі з 1679 года, надворны падскарбі літоўскі з 1681 года.

Браў удзел у Венскім паходзе 1683 года. У 1684 годзе стаў таксама генералам літоўскай артылерыі. Памёр 9 лістапада 1686 года ў Варшаве пасля выпадковага стрэлу з пісталету.

Remove ads

Сям’я

Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, малодшы сын вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна і яго другой жонкі Ганны Барбары Копаць. Меў братоў Казіміра Яна, Бенедыкта Паўла і Францішка Стэфана.

Не паспеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads