Генерал артылерыі літоўскай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генерал артылерыі літоўскай (лац.: generalis artileriae magister) — дыгнітарскі ўрад у Вялікім Княстве Літоўскім, кіраўнік артылерыі. Загадваў арсеналамі, збраёўнямі, парахоўнямі і людвісарнямі, займаўся забеспячэннем войска і арсеналаў порахам і амуніцыяй, навучаннем артылерыстаў. Прызначаўся пажыццёва і не меў права займаць іншых вайсковых урадаў.

Вядомы з 17 стагоддзя, калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў IV надаў артылерыі вайсковую арганізацыю (г. зв. «Артыкулы», абвешчаныя ў 1634 пад Смаленскам). Першым кіраўніком артылерыі ВКЛ у 1634 стаў Мікалай Абрамовіч. З 1685 генерал артылерыі атрымліваў 3 тысячы злотых на прыватныя патрэбы. Распараджаўся буйнымі грашовымі сродкамі, прымаў спецыяльную прысягу не расходаваць гэтыя грошы на іншыя мэты, і падпарадкоўваўся вялікаму гетману, з 1775 Вайсковаму дэпартаменту Пастаяннай Рады.

Remove ads

Спіс генералаў літоўскай артылерыі

Больш інфармацыі Дата прыняцця пасады, Дата складанняпасады альбо смерці ...
Remove ads

Гл. таксама

  • Генералы кароннай артылерыі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads