Францішак Стэфан Сапега

канюшы вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Францішак Стэфан Сапега
Remove ads

Францішак Стэфан Сапега (каля 1646 — 25 чэрвеня 1686, Люблін) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі чашнік літоўскі (1666—1670), вялікі канюшы літоўскі (з 1670).

Хуткія факты Францішак Стэфан Сапега, Вялікі канюшы літоўскі ...
Remove ads

Жыццяпіс

У 1661—1663 гадах вучыўся ў Лёвенскім універсітэце. Пасля падарожнічаў па Еўропе, вярнуўся на радзіму ў 1664 годзе, у тым жа годзе стаў паслом на сойм. У 1666 стаў вялікім літоўскім чашнікам, а ў 1670 — канюшым. Трымаў таксама Бабруйскае і Браслаўскае староствы. Быў паслом на соймы 1676, 1678 (быў яго маршалкам) і 1683.

У 1689 паступіў на службу ў аўстрыйскае войска, удзельнічаў у войнах супраць туркаў, генерал-маёр (1692). Прымаў удзел у Хоцінскай бітве 1673, Венскім паходзе 1683.

Remove ads

Сям’я

Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, трэці сын вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна і яго другой жонкі Ганны Барбары Копаць.

Меў братоў Казіміра Яна, Бенедыкта Паўла і Льва Васіля.

Ажаніўся ў 1672 годзе з Ганнай Крысцінай Любамірскай (памерла ў 1701). Меў з ёй дзяцей:

Пасля смерці Францішка Стэфана яго жонка паўторна выйшла за Дамініка Мікалая Радзівіла.

Remove ads

Зноскі

  1. Franciszek Stefan Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>
  2. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 64. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122382124'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads