Леў Генрыкавіч Шнірэльман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Леў Генрыкавіч Шнірэльман
Remove ads

Леў Генрыкавіч Шнірэльман (2 (15) студзеня 1905, Гомель — 24 верасня 1938, Масква) — савецкі матэматык. Член-карэспандэнт АН СССР (1933), доктар фізіка-матэматычных навук (1935).

Хуткія факты Леў Генрыкавіч Шнірэльман, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 2 (15) студзеня 1905 года ў Гомелі. Бацька быў настаўнікам рускай мовы.

Самастойна, у 12 гадоў, прайшоў курс элементарнай матэматыкі, на працягу некалькі месяцаў наведваў фізіка-матэматычныя курсы для тых, хто скончыў сярэднюю школу. У 16 гадоў, звярнуўшы на сябе ўвагу выкладчыкаў курсаў, атрымаў магчымасць працягваць адукацыю ў Маскве. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1925), аспірантуру Інстытута матэматыкі і механікі Першага МДУ.

Апублікаваныя ў 1929—1930 гадах тэарэмы прынеслі навукоўцу сусветную вядомасць і сталі сапраўднай сенсацыяй у матэматыцы.

У 1931 годзе Леў Шнірэльман баў камандзіраваны на некалькі месяцаў за мяжу. Некаторы час працаваў у Гётынгене, які быў «Меккай матэматыкі» таго часу. Акрамя фенаменальных вынікаў працы ён вылучыўся тым, што «walked barefoot through the streets of Gottingen» — гуляў босым па вуліцах Гётынгена. Адно з германскіх выдавецтваў прапанавала Шнірэльману выдаць манаграфію, але пасля прыходу да ўлады нацыстаў гэтым планам здейсніцца стала немагчыма.

З 1934 года працаваў у Матэматычным інстытуце АН СССР імя Сцяклова. У той жа час ён шмат працаваў з моладзю, чытаў лекцыі, прымаў удзел у арганізацыі першай матэматычнай алімпіяды сярод школьнікаў, быў адным з заснавальнікаў матэматычнага гуртка для школьнікаў пры МДУ.

24 верасня 1938 года скончыў жыццё самагубствам у Маскве (магчыма, з-за тагачасных рэпрэсій). Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках.

Remove ads

У навуцы

Навуковыя працы па тэорыі лікаў, тапалогіі, варыяцыйным злічэнні. Развіў тапалагічныя метады варыяцыйнага злічэння (1927—29 з Л. А. Люстэрнікам), рашыў задачу А. Пуанкарэ аб трох геадэзічных (1929). Даказаў тэарэму аб расфарбоўцы n-мернай сферы ў n + 1 колераў (тэарэма Борсука—Улама—Шнірэльмана). Даказаў, што ўсялякі цэлы лік можа быць прадстаўлены ў выглядзе сумы абмежаванай колькасці простых лікаў (1930), чым даў першае прыбліжэнне да рашэння праблемы Гольдбаха.

Remove ads

Ацэнкі

Адзін з выдатнейшых матэматыкаў 1930-х гадоў. Існуе легенда, што калі Шнірэльман у 16 гадоў прыехаў у Маскву паступаць ва ўніверсітэт, у яго сшытку ўжо была запісана тэарэма, якая пазней прынесла яму сусветную вядомасць.

Асоба выдатных і шматгранных здольнасцяў, апроч заняткаў матэматыкай, маляваў і пісаў вершы.

Лазар Аронавіч Люстэрнак, які шмат працаваў разам з Львом Генрыкавічам, пазней успамінаў, што іх настаўніку Мікалаю Мікалаевічу Лузіну неяк прыснілася, што да яго прыйшоў юнак падобны на Шнірэльмана і вырашыў праблему кантынуўма. Пасля гэтага пабачыўшы Шнірэльмана ўпершыню Лузін прыняў яго як пасланніка нябёсаў. Але ж праблему кантынуўма Шнірэльман вырашыць не паспеў, і чалавецтву прыйшлося чакаць яшчэ 60 гадоў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads