Леў Паўлавіч Мятліцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леў Па́ўлавіч Мятлі́цкі (нар. 18 красавіка 1930, Мінск) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат эканамічных навук.

Хуткія факты Леў Паўлавіч Мятліцкі, Першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта КП Беларусі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскі палітэхнікум (1950), Ленінградскі электратэхнічны інстытут імя У. І. Ульянава (Леніна) (ЛЭТІ) (1955) і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1972). Член КПСС з 1953 года.

У 1950—1953 гадах — радыетэхнік, электрасветлатэхнік, інжынер сувязі Мінскага аэрапорта.

У 1956—1957 гадах — выкладчык, старшы майстар вытворчага навучання, намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце тэхнічнага вучылішча № 6, г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.

У 1957 годзе — інжынер-канструктар Мінскага станкабудаўнічага завода імя Варашылава.

У 1957—1962 гадах — інструктар, намеснік загадчыка Прамыслова-транспартнага аддзела ЦК КП Беларусі.

У 1962—1963 гадах — першы сакратар Баранавіцкага гарадскога камітэта КП(б) Беларусі (Брэсцкая вобласць).

У 1963—1964 гадах — першы сакратар Брэсцкага прамысловага абласнога камітэта КП Беларусі.

У 1965—1967 гадах — першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта КП Беларусі.

У 1967—1972 гадах — намеснік дырэктара Навукова-даследчага інстытута эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржаўным планавым камітэце Савета Міністраў Беларускай ССР.

У 1972—1977 гадах — намеснік старшыні Дзяржаўнага планавага камітэта СМ Беларускай ССР — начальнік упраўлення Дзяржплана БССР па планаванні навукова-даследчых работ і ўкаранення дасягненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасць.

У 1977—1980 гадах — кіраўнік групы савецкіх кансультантаў пры Цэнтральным савеце па планаванні на Кубе.

У 1980—1985 гадах — намеснік старшыні Дзяржаўнага планавага камітэта Беларускай ССР.

У 1985—1990 гадах — саветнік па пытаннях планавання Пасольства СССР, прадстаўнік Дзяржплана СССР у Рэспубліцы Куба; саветнік-пасланнік Пасольства СССР у Рэспубліцы Куба па эканамічных пытаннях.

У 1995—2005 гадах — кіраўнік Цэнтра даследаванняў сусветнай эканомікі НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання (1963—1967) і Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання (1966—1970).

Жыве ў Мінску.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш як 75 навуковых прац. Асноўнымі напрамкамі навуковых даследаванняў былі пытанні распрацоўкі аўтаматызаванай сістэмы планавых разлікаў (АСПР), развіцця сферы паслуг і іх уліку ў валавым ўнутраным прадукце, даследаванні праблем сусветнай эканомікі, развіцця знешнеэканамічных адносін і інш. Неаднаразова прызначаўся прадстаўніком і кіраўніком рабочай групы ад БССР у ААН (Швейцарыя) па пытаннях знешнеэканамічнага супрацоўніцтва.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966) і 6-ю медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета СССР. Узнагароджваўся Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. "Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела" / Под ред. И.В.Чекалова. Минск: Энциклопедикс, 2013.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads