Васіль Іванавіч Шарапаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Іванавіч Шарапаў
Remove ads

Васі́ль Іва́навіч Шара́паў (25 жніўня 1916, Красноўка Сенненскага павета Магілёўскай губерні, Расійская імперыя — 5 сакавіка 2017[2]) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (19551968).

Хуткія факты Васіль Іванавіч Шарапаў, Міністр будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 25 жніўня 1916 года ў вёсцы Красноўка Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Крупскі раён Мінскай вобласці).

Працаваў памочнікам машыніста, машыністам. З 1937 года — у арміі, удзельнік і інвалід (страціў нагу ў баі пад Оршай) Вялікай Айчыннай вайны.

З 1944 года — на партыйнай рабоце. У 1952—1955 гадах — першы сакратар Сталінскага райкама КПБ горада Мінска. Са студзеня 1955 года па студзень 1968 года ўзначальваў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. 1968 — 1972 — першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта КПБ. У 1972 — 1989 гадах — Міністр будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР.

29 чэрвеня 2016 года В. І. Шарапаву прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна Мінска[3].

Памёр 5 сакавіка 2017 года.

Remove ads

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads