Леў Сямёнавіч Краўчыня

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леў Сямёнавіч Краўчыня (19 чэрвеня 1931, Свярдлоўск — 8 снежня 1998) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Леў Сямёнавіч Краўчыня, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі архітэктурна-будаўнічы інстытут у 1955 годзе. З 1950 па 1960 г. працаваў у праектных арганізацыях Барнаула, Ленінграда, Ангарска, Жданава. З 1970 г. — кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце, галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1976 года — галоўны мастак-канструктар праектаў у Беларускім філіяле УНДІТЭ.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года, член Беларускага саюза дызайнераў. Пражываў у Мінску.

Remove ads

Творчасць

Асноўныя працы ў Расіі і Украіне: дзіцячыя дашкольныя ўстановы ў Ангарску і Байкальску, чыгуначны вакзал і тры мікрараёны ў жылым раёне Паўднёвы захад у Жданаве.

Адзін з аўтараў жылых дамоў у Наваполацку (1974—1977), забудовы мікрараёна Масюкоўшчына-1 у Мінску (1971). Як дызайнер выканаў працы па эстэтычнай арганізацыі вытворчага асяроддзя прадпрыемстваў энергетыкі: ЦЭЦ-3 у Мінску (1977), Бярозаўская ДРЭС у Белаазёрску (1978), Лукомская ДРЭС у Чашніцкім раёне (1980) — усё ў аўтарскім калектыве.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны залаты і бронзавымі медалямі ВДНГ СССР.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads