Лорд-захавальнік Малой пячаткі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лорд-захавальнік Малой пячаткі
Remove ads

Лорд-захава́льнік Мало́й пяча́ткі (англ.: Lord Keeper of the Privy Seal) — адна з найстарэйшых пасад у англійскім, а затым і ў брытанскім урадзе.

Хуткія факты Лорд-захавальнік Малой пячаткі, Узначальвае ...
Remove ads

Гісторыя і паўнамоцтвы

Першапачаткова Лорд-захавальнік Малой пячаткі адказваў за захаванасць асабістай пячаткі караля Англіі. У наш час ён з’яўляецца 5-м па рангу сярод Вышэйшых саноўнікаў дзяржавы і з’яўляецца адным з вышэйшых чыноўнікаў Вялікабрытаніі. У гісторыі краіны носьбіты гэтага тытула былі найбольш уплывовымі саноўнікамі, таму што ў мінулым не існавала сучаснай іерархіі чынавенства, і Лорд-захавальнік Малой пячаткі мог займаць самую высокую ўрадавую пасаду (як і Лорд-канцлер ці Першы лорд казначэйства (Лорд-скарбнік). У рэдкіх выпадках англійскай гісторыі пасада Лорда-захавальніка Малой пячаткі замяшчалі спецыяльна створаныя камісіі.

У наш час Лорд-захавальнік Малой пячаткі прызначаецца каралём (каралевай) Вялікабрытаніі па прапанове прэм'ер-міністра. Звычайна гэту пасаду займаюць Старшыні Палаты абшчын ці Палаты лордаў парламента Вялікабрытаніі. Становішча Лорда-захавальніка Малой пячаткі адпавядае пасадзе міністра без партфеля. Акрамя Лорда-захавальніка Малой пячаткі ў Вялікабрытаніі існуе таксама пасада Лорда-захавальніка Вялікай пячаткі (афіцыйнай пячаткі дзяржавы).

З 2014 года лордам-захавальнікам Малой пячаткі з’яўляецца Ціна, баранэса Стоўэл Бістанская.

Больш інфармацыі Вышэйшыя цырыманіяльныя пасады Вялікабрытаніі ...
Remove ads

Найбольш вядомыя Лорды-захавальнікі Малой пячаткі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads