Лорэнс Стэрн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лорэнс Стэрн (англ.: Laurence Sterne; 24 лістапада 1713, Кланмел, Ірландыя — 18 сакавіка 1768, Лондан) — выбітны англійскі пісьменнік XVIII стагоддзя.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыў багаслоўскі факультэт Кембрыджскага ўніверсітэта (1738). Доўга быў пастарам у вёсцы.
Творчасць
Першы раман, напісаны Стэрнам «Жыццё і меркаванні Трыстрама Шэндзі» (англ. The life and opinions of Tristram Shandy; Лондан, 1759—1767), здабыў аўтару вялізарнейшую папулярнасць; навізна яго манеры ўзбудзіла ўсеагульную ўвагу і Стэрн, калі пераехаў у Лондан, стаў улюбёнцам вышэйшага грамадства. Гэты раман складаецца з шэрагу эпізодаў; увесь твор у цэлым прасякнуты арыгінальнай вучонасцю і ўяўляе сабой хутчэй геніяльныя бязладныя накіды, чым суцэльны мастацкі твор. «Трыстрам Шэндзі» вытрымаў шмат выданняў, быў перакладзены на шматлікія еўрапейскія мовы і па сваёй сутнасці з'яўляецца крытыкай на ўсю традыцыю рамана эпохі Асветніцтва.
Болей зграбна напісаны раман «Сентыментальнае падарожжа па Францыі і Італіі» (англ. Sentimental journey through France and Italy; Лондан, 1768), напісаны Стэрнам пасля сапраўднага здзейсненага ім падарожжа па пералічаных краінах. Гэтае сачыненне, ад якога атрымаў сваю назву «сентыментальны» кірунак у літаратуры, уяўляе сабой адлюстраванне любоўных прыгодаў падарожніка, якія чаргуюцца з выкладаннем хвалюючых яго пачуццяў.
Гульня рэальнасці і вымыслу, персаніфікацыя вобраза чытача, натуральнасць кампазіцыі, геданізм, ігравыя прыёмы, спалучэнне філасофскіх разважанняў і аўтарскай іроніі, глабальных праблем і кур'ёзных дробязей, высокага і нізкага ставяць гэтыя творы ў лік значных з'яў у гісторыі літаратуры, што істотна паўплывалі на пошукі літаратуры XX ст. — мадэрнізму (асабліва плыні свядомасці) і постмадэрнізму.[5]
Remove ads
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.
- Cash A. H. Laurence Sterne // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Laurence Sterne // BD Gest’ Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Стерн Лоренс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Н. Дзешкавец (2002)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads