Лотвіны (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лотвіны (возера)map
Remove ads

Лотвіны, Лотва — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Мядзелка, за 10 км на поўнач ад горада Мядзел, каля вёскі Лотва.

Хуткія факты Лотвіны, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,42 км². Даўжыня 1,44 км, найбольшая шырыня 0,49 км. Даўжыня берагавой лініі 3,67 км. Найбольшая глыбіня 15,1 м. Аб’ём вады 2,81 млн м³. Плошча вадазбору 1,4 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 13—20 м (на поўдні і паўднёвым усходзе 3—7 м), пад лугам, на захадзе параслі лесам. Берагі пад хмызняком, участкі зліваюцца са схіламі катлавіны. Найбольш глыбокая паўднёва-заходняя частка возера. Мелкаводдзе пясчанае. Зарастае каля 20 % плошчы возера. На поўдні выцякае ручай у раку Мядзелка.

Remove ads

Назва

Паводле "Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага", назва возера — "Лотва", і ля яго аднайменная вёска Лотва[1].

Грунтуючыся на гэтым сведчанні, мовазнавец К. Буга назву Лотва праз прамежкавую форму "Лотъва" выводзіў ад балцкага *Latuva, адкуль назва літоўскай ракі Latuva, і той жа корань у латышскім гідроніме Lat-upе ("рака Лата"), і нават у назве латышоў, якая ад адпаведнага, на сёння дакладна не ідэнтыфікаванага гідроніма[2]. Назвы літоўскіх рэк Latuva, Lat-upis, Lat-upys, возера Lat-ežeris звязваюць з індаеўрапейскім *lat- «цячы»[3][4].

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 351. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0155-9.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8. — 60 с. 20 000 экз. ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Нарочанские озёра: Карта рыбака / Ред.: В. А. Змачинская, С. Н. Саратова. Мн.: РУП «Белкартография», 2009. 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads