Мядзелка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мядзелка
Remove ads

Мядзелкарака ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці і Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Бірвета (басейн Заходняй Дзвіны).

Хуткія факты Мядзелка, Характарыстыка ...

Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 775 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Remove ads

Назва

Звязана з назвай возера Мядзел. У XVII стагоддзі для тапоніма, што паходзіць ад назвы возера, засведчаныя варыянты «Мядзел» і «Мядзолы»[1]. Апошняя форма лічыцца больш аўтэнтычнай, яна дайшла ў выглядзе польскага Miadzioł і мае прамы адпаведнік у літоўскім тапоніме Medžiolai (назва вёскі ля ракі Вяллі каля літоўскага Еўя).

У назвах «Мядзолы» (Miadzioł), Medžiolai корань Med- пашыраны балцкім назоўным фармантам -ol- (як у назве прытоку Пцічы рэчкі Даколкі і інш.)[2].

Найбліжэй з гідранімічным коранем Med- звязанае літоўскае medis «дрэва», medė «гай», ад балцкага *medja(n) «лес»[3]. Далей да індаеўрапейскага *medhi̯os- «сярэдні, сярэдзінны» (лес разумеўся як тое, што знаходзіцца паміж паселішчамі)[4].

Назва Мядзел сягае протабалцкага значэння «сярэдзіна; сярэдні; пасярод». Яна з таго ж семантычнага шэрагу, што і назвы рэк Таропа, Віцьба, якія звязаныя з літоўскім tarpe «пасярод», viduje «пасярэдзіне» (ад tarpas «прамежак», vidus «сярэдзіна»).

Утварэнне такіх гідронімаў было матываванае семантыкай "працярэблівання" рэчышчам ракі сабе шляху паміж берагоў. Блізкую семантыку маюць дняпроўскія гідронімы тыпу Бася, Беседзь, Бестань (ад літоўскага besti, bastyti "утыкаць; капаць, пракопваць").

Таго ж паходжання таксама назва возера Мядзесна (на поўначы ад Віцебска).

Remove ads

Асноўныя прытокі

На рацэ

Асноўныя звесткі

Выцякае з возера Мядзел каля вёскі Лапосі Мядзельскага раёна, вусце за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Бірвіта Пастаўскага раёна. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 250—400 м. Абалона двухбаковая, чаргуецца па берагах, шырынёй 100—200 м. Рэчышча ўмерана звілістае; шырыня ракі ў вярхоўі 10—15 м, на астатнім працягу 15—20 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,5 м, найвялікшая 2,1 м (1956). Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 2 дні.

У басейне ракі азёры Азёркі, Воўчына, Доўжа, Чэцверць, Світа, Споры, Глодава, Думбля, Загацце, Задзеўскае, Ксяндзоўскае, Кавалькі, Мажэйскае, Сляпі́ца[5], Белае і інш.

Remove ads

Зноскі

  1. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 249.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 163, 197.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 208—209.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 706—707.
  5. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз. — С. 545.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads