Лошыца (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ло́шыца — рака ў Мінску, правы прыток Свіслачы. Пачатак — мікрараён Малінаўка, вусце — рака Свіслач у раёне Мінскага камвольнага камбіната. Даўжыня 9,2 км[1].
Remove ads
Назва
На думку Вадзім Жучкевіча, назва Лошыца тэрміналагічнага паходжання, у ягонай аснове беларуская назва рыбы лох або ласось — лош, лошак. Назва Лошыца ўспрымалася раней так сама, як Карасёўка, Акунёўка і г. д.[2]
Аляксандр Рогалеў лічыць, што ў аснове наймення Лошыца ляжыць геаграфічны тэрмін лоша (лошыца) — паглыбленне, нізіна, лагчына. Тое ж — лоск, ложа.[3]
Гідраграфія
У раёне мікрараёна Брылевічы зліваецца са сваім левым прытокам — ракой Мышкай. У мікрараёне Курасоўшчына ўтварае вадасховішча Лошыца, на беразе якога размешчаны парк Курасоўшчына. У сярэднім цячэнні ракі ў межах Мінска створаны 2 сажалкі[1].
Распрацоўваецца план рэканструкцыі Лошыцкай воднай сістэмы, які прадугледжвае стварэнне водна-паркавай сістэмы, якая стане зонай адпачынку для жыхароў Мінска[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads