Арлейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арле́йка — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лужаснянка каля вёскі Стырыкі.
Remove ads
Назва
Назва балцкага паходжання, адпачатная балцкая форма — Арлея.
Найбліжэйшыя адпаведнікі — назвы верхнедняпроўскай ракі Арлея (на ўсходзе ад смаленскага Кардымава)[2], возера Арлея ля Полацка.
Той жа балцкі гідранімічны корань Arl- у назвах ракі Орлік на Верхнім Павоччы (ад яе назва горада Арол), прускага возера Arle[3].
Далей да гідранімічнага кораня Ar-, які ў назвах Арэса, Аражня (у басейне Пцічы). Ад балцкага *ar-, індаеўрапейскага *ar-, *er- / *or- са значэннем «рухацца»[4].
У назве Арлея балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у падняпроўскіх балцкіх гідронімах *Vedēja, *Rupēja[5], літоўскіх Asveja, Roveja[6], у назве возера Асвея. Блізкія яму пашыральнікі -ij-, -uj- у водных назвах тыпу Ілія, Бабруя.
Значэнне назвы Арлея звязанае з рухам вады праз гэтае возера — яно праточнае, у яго ўцякае пратока з возера Плаў і выцякае пратока ў возера Вымна, з якога цячэ рака Лужасна (Лужаснянка).
Remove ads
Гідраграфія
Плошча паверхні возера 0,41 км², даўжыня 1,01 км, найбольшая шырыня 0,75 км. Найбольшая глыбіня 2,9 м.
Вадазбор плошчай 24 км² дробнаўзгорысты. Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 2—4 м і складзены з пяскоў. Берагавая лінія звілістая. Берагі возера пясчаныя. Падводная частка катлавіны спадзістая. Уздоўж берагоў дно пясчанае, на глыбіні выслана крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай з возера Плаў і выцякае пратока ў возера Вымна.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, карась, лінь і іншыя віды рыб. На возеры адзначана рэдкая для Беларусі птушка — гогаль звычайны[7].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads