Лужыцкі альянс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лужыцкі альянс
Remove ads

Лужыцкі альянс (в.-луж.: Łužiska Alianca н.-луж.: Łužyska Alianca ням.: Lausitzer Allianz) — рэгіянальная палітычная партыя, якая дзейнічае ў Германіі ў федэральных землях Саксонія і Брандэнбург і прадстаўляе інтарэсы лужыцкага народа.

Хуткія факты Лужыцкі альянс, Лідар ...
Thumb
Ранейшы лога партыі (да 2010 года)
Remove ads

Гісторыя

Сучасны Лужыцкі альянс з'яўляецца пераемнікам Лужыцкай народнай партыі (Serbska Ludowa Strona), якая была заснавана 2 лістапада 1919 года пад першапачатковай назвай «Łužiska Ludowa Strona» (Lausitzer Volkspartei). У 1924 годзе партыя атрымала новую назву «Сорбская/Вендская народная партыя» — «Serbska Ludowa Strona» (Wendische Volkspartei). Партыя прадстаўляла палітычныя інтарэсы лужыцкаг народа і патрабавала прызнання раўнапраўя для лужычанаў у грамадскім жыцці Германіі. Першым старшынёй партыі быў лужыцкі грамадскі дзеяч Арнашт Барт-Брэзінчанскі. Партыя распрацавала праграму, якая прадугледжвае мірнае суіснаванне лужыцкага і нямецкага народа і заклікае ўнесці ў заканадаўства палажэнні, якія прадпісваюць дзяржаўную і культурную роўнасць лужыцкага народа.

У 1920 годзе з партыі выйшаў Палітычны камітэт Таварыства святых Кірыла і Мяфодзія, якога не задавальняла палітычная праграма партыі, не адпавядаўшая палітычнай лініі хрысціянскіх дэмакратаў Германіі. У 1924 годзе Лужыцкая народная партыя ўступіла ў Саюз нацыянальных меншасцяў Германіі, дзе яе інтарэсы прадстаўляў пісьменнік Ян Скала. У 1924 годзе старшынёй партыі быў Якуб Лорэнц-Залескі, які быў на гэтай пасадзе да 1933 года, калі дзейнасць партыі была забароненая нацыстамі. У 1925 годзе Лужыцкая народная партыя сфармавала Нацыянальны савет разам з культурна-грамадскімі арганізацыямі «Домавіна» і «Маціца сербская».

8 верасня 1946 года ў пункце № 3 выніковага дакумента з'езду «Домавіны» была вылучана прапанова ўзнавіць Лужыцкую народную партыю, аднак гэта рашэнне не было ажыццёўлена з-за адмовы кіруючых камуністычных уладаў і савецкай акупацыйнай адміністрацыі.

Партыя пад ранейшай назвай «Serbska Ludowa Strona» (SLS) была адноўлена пасля аб'яднання Германіі на Устаноўчым з'ездзе ў Котбусе, які адбыўся 26 сакавіка 2005 года. На III з'ездзе партыі, які адбыўся 26 красавіка 2010 года, партыя была перайменаваная ў Лужыцкі альянс. На гэтым з'ездзе было абвешчана, што партыя прытрымліваецца цэнтрысцкіх палажэнняў і з'яўляецца адкрытай для прыняцця ў свае шэрагі на правах калектыўных членаў розных лужыцкіх грамадскіх і палітычных рухаў.

З сакавіка 2009 года партыя ўдзельнічае ў якасці назіральніка ў Еўрапейскім свабодным альянсе.

Remove ads

Арганізацыйная структура

Вышэйшым органам партыі з'яўляецца з'езд, які збіраецца адзін раз у два гады. У перыяд паміж з'ездамі дзейнічаюць Генеральны савет і Выканаўчы камітэт. Генеральны савет, які выбіраецца на чарговым з'ездзе, адказвае за кіраванне партыяй у перыяд паміж з'ездамі. Выканаўчы камітэт складаецца з розных аддзелаў, якія выконваюць рашэнні з'езда.

Лужыцкі альянс падзяляецца на дзве рэгіянальныя асацыяцыі па геаграфічнай прыкмеце ў Ніжняй Лужыцы і Верхняй Лужыцы. Гэтыя дзве асацыяцыі ў сваю чаргу падпадзяляюцца на мясцовыя арганізацыі.

У цяперашні час старшынёй партыі з'яўляецца Ханес Вільгельм-Кель.

Remove ads

Літаратура

  • Jakub Jarosław Sokół: Serbołużyckie Stronnictwo Narodowe / Łużycki Alians jako partia narodu i regionu (Translated Title: Sorbian National Party / Lusatian Alliance as a national minority and regional party). In: Nationalities Affairs (38/2011), Seite 145-162

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads