Лулу (фільм, 1980, Францыя)

французскі мастацкі фільм 1980 года From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Лулу́» (фр.: Loulou) — французскі мастацкі фільм 1980 года, пастаўлены ў жанры драмы рэжысёрам Марысам Піяла паводле сцэнарыя Арлет Лангман. Фільм — сатыра на сучаснае жыццё, а таксама аналіз адносных пераваг росквіту і свабоды, якія прыносяцца беспрацоўем. Рэжысёр спрабуе паказаць, што добрая праца і багаты дом не могуць замяніць імкненне да кахання.

Хуткія факты Лулу, Жанр ...

У 1980 годзе фільм прымаў удзел у конкурснай праграме Канскага кінафестывалю.

Remove ads

Сюжэт

Сюжэт разгортваецца вакол маладой дзяўчыны Нэлі, жонкі паспяховага рэкламшчыка Андрэ. Раптам у яе жыццё ўрываецца беспрацоўны хуліган Луі па мянушцы Лулу, і паміж маладымі людзьмі ўспыхвае каханне. Пры гэтым Нэлі не спыняе падтрымліваць адносіны з мужам. Зацяжараўшы ад Лулу, Нэлі чакае, калі той пачне працаваць дзеля яе і іх будучага дзіцяці, але ў выніку разумее, што выправіць Лулу не можа анічога. Яна прымае рашэнне пазбавіцца ад дзіцяці, што прыводзіць да разрыву з Лулу.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads