Марыс Піяла
французскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Морыс Піяла (фр.: Maurice Pialat; 31 жніўня 1925[1][2][…], Кунлат[d], дэпартамент Пюі-дэ-Дом, Францыя[3] — 11 студзеня 2003[4][5][…], VI акруга Парыжа[6][7][…]) — французскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр , вядомы строгім і несентыментальным стылем сваіх фільмаў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Кунла, Пюі-дэ-Дом, Францыя. Спачатку Піяла хацеў стаць мастаком, але не дамогся поспеху на гэтай ніве. У 1960 годзе зняў першы кароткаметражны фільм, «Каханне існуе» (фр. L’amour existe), але ўжо з 16 гадоў спрабаваў нешта здымаць на ўласную камеру.
Першы паўнаметражны фільм Піяла паставіў толькі ў 1968 годзе, калі яму было ўжо 43 гады. Гэта быў фільм «Аголенае дзяцінства», адным з прадзюсараў якога стаў лідар французскай «Новай хвалі» Франсуа Труфо. За «Аголенае дзяцінства» Піяла атрымаў Прыз Жана Віго. Агулам Піяла паспеў паставіць толькі 10 поўнаметражных карцін. Чатыры разы яго фільмы траплялі ў асноўны конкурс Канскага кінафестывалю, прычым у 1987 стужка «Пад сонцам Сатаны» заваявала там галоўны прыз — «Залатую пальмавую галіну».
У пасмяротным артыкуле, напісаным для французскага кіначасопіса Positif, крытык Наэль Эрпэ назваў стыль Піяла «натуралізмам, які нарадзіўся з фармалізму». У англамоўнай кінакрытыцы яго часта параўноўваюць з яго амерыканскім сучаснікам Джонам Касавецісам.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads