Лучынаўка

вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лучы́наўка[1] (трансліт.: Lučynaŭka, руск.: Лучиновка) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці на аўтадарозе Р21 Віцебск – Лёзна (мяжа з Расійскай Федэрацыяй). Уваходзіць у склад Варонаўскага сельсавета. За 20 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска, 25 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Рудніцкім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну ў кастрычніку 1943 года гітлераўскія захопнікі знішчылі вёску (40 двароў) і забілі 17 жыхароў, 60 прымусова вывезлі ў Германію. На франтах загінулі 14 вяскоўцаў, 6 у партызанскай барацьбе. У баях за вызваленне вёскі ў 1943-44 гадах загінулі 119 савецкіх салдат. З 16 ліпеня 1954 года ў Варонаўскім сельсавеце. У 1996 годзе вёска ў складзе калгаса «Запаветы Ільіча». У 2018 годзе вёска ў складзе КСУП «Вароны».

Remove ads

Насельніцтва

  • 40 двароў, 165 жыхароў (1941)
  • 19 гаспадарак, 28 жыхароў (1996)
  • 6 гаспадарак, 6 жыхароў (2018)

Памятныя мясціны

  • У цэнтры вёскі абеліскі на 2 брацкіх магілах савецкіх воінаў (1952)
  • Каля шашы Віцебск — Смаленск абеліск на магіле савецкага воіна А. Ф. Драздовіча (1952)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads