Луіза Савойская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Луіза Савойская
Remove ads

Луіза Савойская (фр.: Louise de Savoie; 11 верасня 1476 — 22 верасня 1531) — прынцэса Савойская, маці французскага караля Францыска I, якая адыгрывала ключавую ролю ў падзеях яго валадарання. Апроч Францыска, у яе была дачка — пісьменніца Маргарыта Наварская.

Хуткія факты Луіза Савойская, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і савойскага герцага Філіпа Беззямельнага і Маргарыты дэ Бурбон — дачкі Карла I дэ Бурбона ад шлюбу з Агнесай Бургундскай, дачкой герцага Бургундскага Жана Бясстрашнага.

Выхоўвалася пры двары стрыечнай сястры, Ганны дэ Бажо. Тамака яна пасябравала з Маргарытай Аўстрыйскай, якая, нявестай дафіна, жыла пры французскім двары. Пазней іх сяброўства дапамагло прымірыць Іспанію і Францыю дзякуючы міру ў Камбры.


У 12 гадоў яе выдалі замуж за Карла Ангулемскага з Арлеанскай галіны кіруючага дома Валуа. Асноўным месцазнаходжаннем мужа і жонкі быў Каньяк, дзе ў іх нарадзілася двое дзяцей — будучы Францыск I і будучая каралева Маргарыта Наварская.

У 18 гадоў Луіза Савойская стала ўдавой і на працягу рэшты жыцця насіла чорную сукенку. Па запрашэнні Людовіка XII жыла з дзецьмі ў каралеўскім замку Амбуаз. У жніўні 1508 года сын і дачка Луізы Савойскай пераехалі ў Парыж, яна ж пераехала ў Ангулем. Луіза захаплялася палітыкай і дыпламатыяй, глыбока цікавілася дасягненнямі мастацтва і навукі Адраджэнскай Італіі. Яна жадала, каб яе дзеці былі выхаваны ў духу італьянскага Рэнесансу, у чым ёй дапамагаў італьянскі духоўнік Крыстафор Нюмай з Форлі.

Пасля смерці Ганны Брэтонскай у 1514 годзе Луіза Савойская перабралася ў Парыж, дзе 8 мая 1514 года, яе сын ажаніўся з дачкой Людовіка XII — Клод Французскай, стаўшы першым у чарзе на трон Францыі.

Remove ads

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19938912'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54837'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q193563'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads