Любань (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лю́бань — возера ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размешчана ў басейне ракі Мухавец за 30 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Кобрын[1], за 3 (1[1]) км на паўночны ўсход ад аграгарадка Дзівін.
Плошча возера 1,83 (1,96[1]) км². Даўжыня возера 2,2 (2,19[1]) км, найбольшая шырыня 1,4 (1,44[1]) км. Найбольшая глыбіня 11,5 м, сярэдняя глыбіня 5,5 м. Даўжыня берагавой лініі 5,7 км. Аб’ём вады 10,83 млн м³. Плошча вадазбору складае 143 км². Вадазбор — плоская забалочаная раўніна.
Возера карставага тыпу. Схілы катлавіны на захадзе і ўсходзе спадзістыя, пясчаныя, вышынёй 4—5 м, параслі сасняком, на поўначы і поўдні невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя. У возера ўпадае рака Літкава[2] і канал. На поўначы каналамі Казацкі і Дзівінскі возера звязана праз сістэму каналаў з Дняпроўска-Бугскім каналам.
На ўсходнім беразе возера размешчаны археалагічныя помнікі: паселішча бронзавага веку і стаянкі эпохі мезаліту і неаліту.
Remove ads
Зноскі
- Морфометрические параметры озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)
- Природа Белорусии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads