Любоў Іванаўна Мазалеўская
актрыса, рэжысёр, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Любо́ў Іва́наўна Мазале́ўская (12 (25) студзеня 1903, маёнт. Каўшова, цяпер Мастоўскі раён — 18 ліпеня 1964) — беларуская актрыса, тэатральны рэжысёр, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.
Remove ads
Біяграфія
Унучка Рыгора Мазалеўскага. Вучылася ў Скідальскім вучылішчы і Гродзенскай прыватнай гімназіі. У 1920 годзе, падчас польска-савецкай вайны, з адступаючай Чырвонай Арміяй з’ехала на ўсход. Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926), працавала ў Тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск) і Тэатры імя Янкі Купалы (Мінск), на кінастудыі, выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Арганізатар, галоўны рэжысёр (1956—1961, 1963—1964) Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (Мінск).
Remove ads
Творчасць
Сярод тэатральных пастановак Л. Мазалеўскай: «Папараць-кветка» (1957) і «На хвалях Серабранкі» (1961) І. Козела, «Горад майстроў» Т. Габэ (1956), «У пошуках радасці» В. Розава (1958), «Даходнае месца» А. Астроўскага, «Пакуль вы маладыя» І. Мележа, «Закон Лікурга» паводле Т. Драйзера, «Аксамітны сезон» М. Пагодзіна, «Гардзячка» паводле Т. Ян і інш.
Знялася ў шэрагу карцін беларускай кінастудыі.
Remove ads
Фільмаграфія
- (1932) «Жанчына» — Ульяна
- 1954 — Дзеці партызана (сцэнарый Г. Калтунова, рэжысёры Л. Голуб і М. Фігуроўскі[1]) — Ганна Пракоф’еўна
«Шчасце» (сцэнарый В. Салаўёва, М. Таўбэ, рэжысёр А. Файнцымер) і інш.[1]
Ушанаванне памяці
- З 1992 года прысуджаецца прэмія імя Л. І. Мазалеўскай ў галіне тэатральнага мастацтва.
- 25 студзеня 2003 года ў паштовае абарачэнне ўведзена паштовая картка з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Л. І. Мазалеўскай.
Зноскі
- Мазалеўская Любоў Іванаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads