Любоў Пятроўна Кунцэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Любоў Пятроўна Кунцэвіч (нар. в. Рухава, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларуская мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў вёсцы Рухава Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Навучалася ў завочнай аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. У 1986 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Беларуска-руская паралексія (тыпалогія паралекс і паралексічная інтэрферэнцыя)», падрыхтаваную пад навуковым кіраўніцтвам А. Я. Міхневіча[2].
З 1977 года працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. У 1978—1990 гадах была супрацоўнікам сектара рускай мовы. У 1990—1994 гадах займала пасаду вучонага сакратара інстытута. З 1994 па 2010 год — загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі. У 2004—2014 гадах — намеснік дырэктара інстытута па навуковай рабоце. Цяпер працуе вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі[2].
З 2005 года з’яўляецца сябрам Міжнароднай камісіі АЛА пры Міжнародным камітэце славістаў[2]. Член арфаграфічнай секцыі Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[3].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўнымі сферамі даследавання з’яўляюцца дыялекталогія, сучасная беларуская літаратурная мова, беларуска-рускае двухмоўе, лексікаграфія. Аўтар каля 200 навуковых прац, сярод якіх пяць манаграфій, «Кароткая граматыка беларускай мовы», пяць тэматычных слоўнікаў, пяць арфаграфічных слоўнікаў, тры хрэстаматыі (у суаўтарстве). З’яўляецца адным з аўтараў і навуковых рэдактараў усіх выпускаў дыялекталагічнага зборніка «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні»[2].
Пад яе навуковым кіраўніцтвам былі падрыхтаваныя тры кандыдаты навук[2].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровай граматай НАН Беларусі (2009), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010), юбілейным медалём «У гонар 80-годдзя НАН Беларусі» (2010), памятным знакам «У гонар 100-годдзя Інстытута беларускай культуры» (2024)[2].
Публікацыі
Манаграфіі
- «Руская мова ў Беларусі» (1985)
Слоўнікі
- «Беларуска-рускі паралексічны слоўнік» (1985),
- «Жывёльны свет» (1999),
- «Раслінны свет» (2001),
- «Чалавек» (2006),
- «Сельская гаспадарка» (2010),
- «Плытніцтва» (2019),
- «Мова Сенненшчыны. Дыялектны слоўнік» (2015)
Даведнік
- «Культура рускага маўлення ў пытаннях і адказах» (1996)
Хрэстаматыі па беларускай мове
- «Жывая спадчына» (1992),
- «Слова беларускае: з гісторыі лексікалогіі і лексікаграфіі» (1994),
Выбраныя публікацыі
- «Супастаўляльнае апісанне рускай і беларускай моў. Марфалогія» (1989),
- «Тыпалогія двухмоўя і шматмоўя ў Беларусі» (1998),
- руска-беларускі размоўнік «Культура Беларусі» (1993),
- «Словазбор з фальклорна-этнаграфічных крыніц» (2018),
- «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Цэнтральная зона» (2009).
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads