Пасецкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́сецкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Пасека.
Remove ads
Геаграфія
Пасецкі сельсавет мяжуе з Палажэвіцкім, Старадарожскім і Языльскім сельсаветамі Старадарожскага раёна, землямі Любанскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна.
Remove ads
Населеныя пункты
У склад сельсавета ўваходзяць 6 населеных пунктаў:
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 983 чалавекі[1], з іх 97,6 % — беларусы, 1,8 % — рускія[2]; паводле перапісу 2019 года — 777 чалавек[3].
Вытворчая сфера
- Пасецкае лясніцтва ДЛГУ «Старадарожскі лясгас»
- філіял «Сінягова» ААТ «Старадарожскі райаграсэрвіс».
Сацыяльна-культурная сфера
- Ахова здароўя: два фельчарска-акушэрскіх пункта.
- Адукацыя: ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Пасецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа», ДУА «Сінягоўскі яслі-сад».
- Сацыяльнае забеспячэнне: дом сацыяльных паслуг у в. Шушараўка.
- Культура: Пасецкі цэнтр культуры і адпачынку, Сінягоўскі сельскі клуб, Сінягоўская бібліятэка.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads