Людас Іонавіч Румбуціс
савецкі і беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лю́дас Іо́навіч Румбу́ціс (літ.: Liudas Rumbutis; нар. 24 лістапада 1955, Цяльшэй) — савецкі футбаліст, абаронца і паўабаронца. Майстар спорту СССР (1980).
Скончыў БДУФК у 1983 годзе. Гуляў за вільнюскі «Жальгірыс» і мінскае «Дынама». У вышэйшай лізе правёў 137 гульняў, забіўшы 6 мячоў. Чэмпіён СССР 1982 года. Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1983 года.
Па заканчэнні кар’еры футбаліста працаваў у беларускіх клубах на розных пасадах.
Remove ads
Кар’ера
Нарадзіўся 24 лістапада 1955 года ў горадзе Цяльшэй. Займацца футболам пачаў у мясцовай ДЮСШ (першы трэнер — Міндаўгас Сабецкас), якую скончыў у 1971 годзе. Першым прафесійным клубам для Румбуціса стаў «Жальгірыс» (1974—1975), затым ён перайшоў у мінскае «Дынама» (1976—1986), у якім і скончыў сваю кар’еру іграка.
У часы СССР дасягнуў звання майстра спорту. Стаў чэмпіёнам СССР у 1982 годзе, атрымаў бронзу ў 1983 годзе. У вышэйшай лізе чэмпіянатаў СССР правёў 137 гульняў, забіў 3 галы.
У 1983 годзе Румбуціс скончыў БДУФК.
З 1999 да ліпеня 2000 года Румбуціс працаваў другім трэнерам нацыянальнай зборнай Літвы. У розныя часы выконваў функцыі спартыўнага дырэктара ў мінскіх клубах «Дынама» і «Партызан».
У лютым 2017 года зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера маладзёжнай зборнай Беларусі[2]. Пад яго кіраўніцтвам зборная 1996 года нараджэння і маладзей не здолела трапіць на чэмпіянат Еўропы 2019, заняўшы чацвёртае месца ў адборачнай групе. У лістападзе 2018 года пакінуў пасаду трэнера зборнай.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads