Людміла Іванаўна Ніжэвіч
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Іванаўна Ніжэвіч (у дзявоцтве Марцінкевіч[1]; нар. 3 мая 1964, Капыль, Мінская вобласць) — беларускі эканаміст і дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 3 мая 1964 года ў Капылі. Скончыла сярэднюю школу № 2 Капыля імя Цішкі Гартнага[1].
Скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут, эканаміст.
Працавала бухгалтарам, загадчыкам сектара Капыльскага райпо; эканамістам, галоўным бухгалтарам аддзела культуры Капыльскага райвыканкама; галоўным кантралёрам-рэвізорам кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Капыльскім раёне, намеснікам начальніка аддзела кантролю за бюджэтнымі сродкамі і пазабюджэтнымі фондамі кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці; начальнікам аддзела фінансаў АПК фінансавага ўпраўлення, намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама; загадчыкам сектара галоўнага ўпраўлення эканомікі і фінансаў Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; начальнікам галоўнага ўпраўлення эканомікі і фінансаў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Да 13 кастрычніка 2016 года[2] працавала намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
У 2016—2019 гадах з’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання[3], была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, уваходзіла ў склад рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Каралеўства Бельгія, Рэспублікі Кіпр і Рэспублікі Узбекістан.
У 2019 годзе абрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[4]. З’яўляецца старшынёй Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[5].
Remove ads
Асабістае жыццё
Замужам, мае дачку.
Узнагароды
- медаль «За працоўныя заслугі»,
- юбілейны медаль «100 гадоў органам дзяржаўнага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі»,
- юбілейны медаль «30 гадоў вываду савецкіх войск з Афганістана»,
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь,
- граматы Капыльскага райвыканкама, Мінскага аблвыканкама,
- падзякі фінансавага ўпраўлення Мінскага аблвыканкама, старшыні Мінскага аблвыканкама, Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- Учителя и ученики отметили 80-летний юбилей СШ №2 г. Копыля(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2021. Праверана 30 снежня 2021.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads