Людміла Іванаўна Пісарава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Іванаўна Пісарава (29 мая 1939, г.п. Руба, цяпер у межах Віцебска — 23 мая 2011, Віцебск) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1976). Узнагароджана Ордэнам Францыска Скарыны (2002).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла студыю пры Беларускім тэатры імя Я. Коласа (1964), працавала ў ім (1963—2011).
Ролі ў тэатры
- Казюра («Снежныя зімы» паводле І. Шамякіна),
- Ульяна («Трывога» А. Петрашкевіча),
- Маці («Парог» А. Дударава, «…Таму, што люблю…» А. Паповай паводле п’есы «Дзень карабля»),
- Цвяткова («Апошняя інстанцыя» М. Матукоўскага),
- Матруна («Улада цемры » Л. Талстога),
- Кісельнікава («Багна» А. Астроўскага),
- Далгова («Касатка» А. Талстога),
- Інеса («Каханне не жарты» П. Кальдэрона),
- пані Конці («Сола для гадзінніка з боем» О. Заградніка),
- Бодагава («Тэлевізійныя перашкоды» К. Сакані),
- Мальвіна («Несцерка» В. Вольскага),
- Акуліна Іванаўна («Мяшчане » М. Горкага),
- Івета («Матухна Кураж і яе дзеці » Б. Брэхта).
Remove ads
Фільмаграфія
- 1990 Плач перапёлкі: Гапка Сімукова
- 1985 З юбілеем пачакаем: Ганна Паўлаўна, жонка Рыгора
- 1985 Сяброў не выбіраюць: эпізод
- 1981 Палеская хроніка: Сарока
- 1981 Людзі на балоце (1-ы фільм)
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads