Людміла Іванаўна Трапашка

вучоны ў галіне аховы раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Людміла Іванаўна Трапа́шка[4] (14 лютага 1946 — 15 верасня 2021[5][6][7]) — беларускі вучоны ў галіне аховы раслін, доктар біялагічных навук (1999), прафесар (2006)[7].

Хуткія факты Людміла Іванаўна Трапашка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў вёсцы Капусціна (Валожынскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1972 годзе скончыла Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Вучоны-аграном па ахове раслін». З 1972 года працавала ў Навукова-даследчым інстытуце аховы раслін (сучасны Інстытут аховы раслін НАН Беларусі), дзе ў 1999—2021 гадах займала пасаду загадчыка лабараторыі энтамалогіі[5].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Л. І. Трапашка аўтар навуковых прац па праблемах прагназавання феналогіі развіцця збожжавых культур, разліку эколага-эканамічных парогаў шкоднасці асноўных фітафагаў. Займалася даследаваннямі па біялагічным абгрунтаванні сістэмы абароны насенных пасеваў шматгадовых злакавых траў на меліяраваных глебах Беларускага Палесся[5]. Прапанавала канцэпцыю, методыку і інтэгральныя паказчыкі экалагічнай бяспекі тэхналогій аховы раслін. Пад яе кіраўніцтвам выконваліся сумесныя фундаментальныя даследаванні з Каліфарнійскім універсітэтам у Дэйвісе, Інстытутам кукурузы Сербіі і Чарнагорыі, Літоўскім інстытутам земляробства, Польскім інстытутам біялогіі і аховы навакольнага асяроддзя[5].

Займала пасады старшыні камісій па абароне дысертацый пры Інстытуце мікрабіялогіі НАН Беларусі, віцэ-старшыні Энтамалагічнага таварыства Беларусі, была членам экспертнага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў у галіне аграрных навук, галоўным рэдактарам зборніка навуковых прац «Охрана растений», членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Земледелие и охрана растений»[5].

Л. І. Трапашка з’яўляецца аўтарам 152 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[5]. 21 праца на замежных мовах апублікавана за мяжой у рэфератыўных часопісах[5].

Сярод апублікаванага:

  • Защита сельскохозяйственных растений при интенсивной технологии возделывания — Мн.: Ураджай, 1989. — 238, [2] c.;
  • Краткосрочный прогноз фенологии растений, численности и вредоносности фитофагов на яровых зерновых культурах — Мн., 1999;
  • Трепашко Л. И., Быковская А. В. Защита кукурузы от стеблевого мотылька при изменении вредоносности и расширении его ареала на территории Беларуси // Земледелие и защита растений, № 3, 2019;
  • Справочник вредителей запасов / Институт защиты растений, Лаборатория энтомологии; [под ред. Е. В. Бречко, Л. И. Трепашко] — Минск : Журнал «Белорусское сельское хозяйство», 2021. — 37 с. — цв. ил.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads