Людміла Анатолеўна Волкава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Анатолеўна Волкава, па нараджэнні Сцяпура (нар. 12 студзеня 1947, г. Брэст, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларуская музыказнаўца. Кандыдат мастацтвазнаўства (2001), дацэнт (2005).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 12 студзеня 1947 года ў Брэсце. Скончыла ў 1973 годзе Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. В. Луначарскага па спецыяльнасці «Музыказнаўца» па класе Г. С. Глушчанкі, у 1976 годзе — аспірантуру Дзяржаўнага музычна-педагагічнага інстытута імя Гнесіных у Маскве па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва» па класе М. С. Брук[1].
З 1976 года працуе на кафедры гісторыі музыкі, затым кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі[1].
У 2001 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Беларуская сімфонія другой паловы ХХ стагоддзя: эвалюцыя і жанравыя разнавіднасці» пад кіраўніцтвам Радаславы Аладавай[1].
Сябра Беларускага саюза кампазітараў і Саюза кампазітараў СССР з 1981 года[2].
Remove ads
Навуковая і педагагічная дзейнасць
З’яўляецца вядучым спецыялістам па гісторыі заходнееўрапейскай музычнай культуры. Навукова-даследчыя інтарэсы Л. А. Волкавай сканцэнтраваны ў сферы беларускай музыкі ХХ-ХХI стагоддзяў. Шматлікія гісторыка-тэарэтычныя артыкулы па праблемам развіцця нацыянальнай музыкі і творчасці беларускіх кампазітараў, аб’ёмныя главы ў калектыўных даследаваннях. Аўтарка вучэбных дапаможнікаў[1].
Узнагароды
Узнагароджана граматамі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2022)[1].
Публікацыі
- История белорусской музыки XX века: Симфония / уч. пособ. для муз. вузов. — Минск, 2010.
- Вучэбныя дапаможнікі
- Белорусская музыка 1960—1980 годов. — Минск, 1997 (в соавт.).
- Из истории музыкознания в Беларуси. — Минск, 2002 (в соавт.).
- Белорусская музыка второй половины ХХ века. — Минск, 2009 (в соавт.).
- История белорусской музыки XX века: Симфония / уч. пособ. для муз. вузов. — Минск, 2010.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads