Людміла Антонаўна Пашкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Людміла Антонаўна Пашкевіч — беларуская вучоная ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2001)[1]. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Хуткія факты Людміла Антонаўна Пашкевіч, Бацька ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ў 1968 годзе працавала ўрачом-артапедам артапедычнага аддзялення 21-й дзіцячай паліклінікі ў Мінску. У 1974—1975 гадах урач-артапед 19-й гарадской паліклінікі ў Мінску[1].

У 1975—1977 гадах клінічны ардынатар Навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1977—1993 гадах малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік патагісталагічнай лабараторыі ізатопнай з віварыем Навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі Міністэрства аховы здароўя БССР[1].

З 1993 года працавала кіраўніком аддзялення клінічнай марфалогіі Навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, з лістапада 1996 года — намеснікам дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі»[1].

Remove ads

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

  • кандыдацкая дысертацыя — «Клініка-рэнтгеналагічныя і марфалагічныя супастаўленні першасных злаякасных пухлін костак і суставаў» (Мінск, 1984 г.);
  • доктарская дысертацыя — «Клініка-рэнтгенамарфалагічная характарыстыка і дыферэнцыяльная дыягностыка пухлін пазваночніка і плоскіх костак (лапатка, рэбры, грудзіна)» (Мінск, 1996 г.).

Узнагароды

Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2001), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя», медаль Францыска Скарыны[1].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads