Людміла Антонаўна Пашкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Антонаўна Пашкевіч — беларуская вучоная ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2001)[1]. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ў 1968 годзе працавала ўрачом-артапедам артапедычнага аддзялення 21-й дзіцячай паліклінікі ў Мінску. У 1974—1975 гадах урач-артапед 19-й гарадской паліклінікі ў Мінску[1].
У 1975—1977 гадах клінічны ардынатар Навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1977—1993 гадах малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік патагісталагічнай лабараторыі ізатопнай з віварыем Навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі Міністэрства аховы здароўя БССР[1].
З 1993 года працавала кіраўніком аддзялення клінічнай марфалогіі Навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, з лістапада 1996 года — намеснікам дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі»[1].
Remove ads
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
- кандыдацкая дысертацыя — «Клініка-рэнтгеналагічныя і марфалагічныя супастаўленні першасных злаякасных пухлін костак і суставаў» (Мінск, 1984 г.);
- доктарская дысертацыя — «Клініка-рэнтгенамарфалагічная характарыстыка і дыферэнцыяльная дыягностыка пухлін пазваночніка і плоскіх костак (лапатка, рэбры, грудзіна)» (Мінск, 1996 г.).
Узнагароды
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2001), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя», медаль Францыска Скарыны[1].
Зноскі
- Пашкевич Людмила Антоновна Архівавана 2 кастрычніка 2022. (руск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads