Людміла Браніславаўна Падлужная
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Браніславаўна Падлужная (нар. 22 чэрвеня 1964, в. Стайкі, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 22 чэрвеня 1964 года ў вёсцы Стайкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, псіхолаг; Акадэмію паслядыпломнай адукацыі, менеджар у галіне адукацыі.
Працавала выхавацелькай, настаўніцай па выяўленчай дзейнасці, педагогам-псіхолагам дзіцячага сада № 56 Мінскага раёна; загадчыкам Дзіцячага яслі-сада ў пасёлку Юбілейны; дырэктарам Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Каласок».
Выбіралася дэпутатам раённага Савета дэпутатаў 25 і 26 скліканняў, дэпутатам абластнога Савета дэпутатаў 27 склікання, дэпутатам Сеніцкага сельскага Савета дэпутатаў 28 склікання.
З’яўлялася членам Рэспубліканскага Савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі.
Remove ads
Сям’я
Мае двух сыноў і дачку.
Узнагароды
- ганаровыя граматы Мінскага абластнога выканаўчага камітэта, Мінскага раённага выканаўчага камітэта, упраўлення па адукацыі Мінскага абластнога выканаўчага камітэта, упраўлення па адукацыі Мінскага раённага выканаўчага камітэта; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads