Альковіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алько́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Альковічы.
Remove ads
Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ільянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ракшыцкага сельсавета[1]. З 24 ліпеня 1957 года сельсавет у складзе Вілейскага раёна. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Ільянскага сельсавета[2].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1435 чалавек[3], з іх 97,4 % — беларусы, 1,4 % — рускія[4].
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 года — 9
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: вёскі Адамоўшчына, Акцябрская, Альковічы, Аўсянікі, Забалацце, Зацемень, Каранёва, Крайскія Пасекі, Маразы, Мацькаўскія Пасекі, Мацькаўцы, Пабядзіцель, Ракшыцы, Рушчыцы, Сачыўкі, Скарада, Стайкі, Старынкі, Хадасы, Харкі, Юнцавічы і хутар Крынічына.
Вядомыя асобы
- Міхал Бароўскі (1872—1939) — польскі контр-адмірал і інжынер, нарадзіўся ў маёнтку Юнцавічы.
- Кандрат Церах — міністр гандлю СССР (1986—1991). Нарадзіўся ў вёсцы Альковічы.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads