Людміла Забалоцкая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Забалоцкая, сапр. Людміла Васілеўна Саламаха (27 снежня 1949, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 28 лістапада 2021[1], Мінск) — беларуская паэтэса і перакладчыца.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і служачых. У 1968 г. скончыла Крычаўскае медыцынскае вучылішча, працавала карэспандэнтам чавускай раённай газеты «Іскра». У 1974 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1974—1984 гг. навуковы рэдактар у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П. Броўкі[2], на Беларускім тэлебачанні, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Пралеска» (1991—95), у выдавецтве «Полымя», з 1996 у часопісе «Адукацыя і выхаванне».
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1990 года[2].
Памерла 28 лістапада 2021 года ў Мінску[2]. Пахаваная на Заходніх могілках Мінска[3].
Remove ads
Творчасць
Друкуецца з 1967 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Сакавік» (1974), «Вадаводны васілёк» (1981), «Святло палыну» (1989), «Струны памяці» (1991). Асноўная тэма творчасці — жаночая доля, каханне і пошукі жыццёвай гармоніі. Паэтэса чулая да мастацкага слова, настойлівая ў пошуку сродкаў узбагачэння паэтычнай тэматыкі. Пераклала на беларускую мову раман Вальтэра Скота «Айвенга» (1997).
Зноскі
- racyja.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2021. Праверана 28 лістапада 2021.
- Забалоцкая Людміла – Белліт (1 ліпеня 2024). Праверана 28 жніўня 2024.
- Жарскі — Каршукоў – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 28 жніўня 2024.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads