Людміла Канстанцінаўна Сухнат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людмі́ла Канстанці́наўна Сухнат (нар. 22 ліпеня 1938, Капланаўка[d], Магілёўская вобласць) — беларускі педагог, дзяржаўны і партыйны дзеяч, Міністр асветы БССР (1985—1988), Міністр народнай адукацыі БССР (1991), Міністр народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь (1991—1992), заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 22 ліпеня 1938 года ў в. Капланаўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Сям’я жыла небагата — у бацькоў не было сваёй зямлі. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна быў створаны саўгас «Старыца», дзе бацька працаваў кавалём, а потым стаў старшынёй.
У 1944 годзе сям’я Сухнат пераехала ў Мінск. У 1955 годзе скончыла сярэднюю школу № 12 г. Мінска[1] на выдатна. У 1960 годзе з адзнакай скончыла гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Пасля заканчэння інстытута працавала настаўнікам у сярэдніх школах Мінска, выкладала гісторыю, грамадазнаўства, беларускую мову і літаратуру. Пазней працавала інспектарам, намеснікам загадчыка Мінскага гарадскога аддзела народнай асветы.
З 1970 па 1981 гады працавала ў Першамайскім раёне г. Мінска намеснікам старшыні, сакратаром райкама КПБ. У 1981—1983 гадах працавала старшынёй выканкама раённага Савета народных дэпутатаў Першамайскага раёна г. Мінска[2].
У 1983—1984 гадах з’яўлялася сакратаром Мінскага гаркама КПБ.
У 1985—1988 гадах працавала Міністрам асветы Беларускай ССР. З 1988 года (год рэарганізацыі сістэмы адукацыі рэспублікі) працавала першым намеснікам Міністра народнай адукацыі БССР. У гэты перыяд з 1989 па 1992 год па службовых бавязках непасрэдна кіравала працай Упраўлення прафтэхадукацыі.
З мая 1991 года па 19 жніўня 1991 года — Міністр народнай адукацыі БССР. З 19 жніўня 1991 года па студзень 1992 года — Міністр народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Пазней працавала першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, 25 красавіка 1994 года вызвалена ад пасады ў сувязі з выхадам на пенсію[3].
Remove ads
Узнагароды
- ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР і Міністэрства асветы Беларусі,
- медалі,
- ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads