Міхаіл Гаўрылавіч Мінкевіч

беларускі грамадскі і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Гаўрылавіч Мінкевіч
Remove ads

Міхаі́л Гаўры́лавіч Мінкевіч (15 лютага 1919(1919-02-15), Гулічы, Менская губерня28 сакавіка 1987(1987-03-28)) — беларускі грамадскі і дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Міхаіл Гаўрылавіч Мінкевіч, 7-ы Міністр асветы БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 15 лютага 1919 года ў заможнай[1] сялянскай сям’і ў Гулічах Слуцкага павета, цяпер Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці.

Вучыўся ў Клецкай беларускай гімназіі. Яго бацька ў складзе дэлегацыі ездзіў да польскага міністра адукацыі з просьбай не закрываць гімназію ў 1931 годзе[2]. Пасля закрыцця Клецкай, вучыўся Віленскай беларускай гімназіі, падчас вучобы далучыўся да КПЗБ і ў 1936 годзе выключаны. Матуру (дыплом) атрымаў у Гродзенскай польскай гімназіі[3]. Паступіў на медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Вучыўся адзін курс (1937/38 вучэбны год), арыштаваны за леварадыкальную дзейнасць. Сядзеў у Гродзенскай турме разам з Валянцінам Таўлаем і Піліпам Пестраком. Вызвалены ў верасні 1939 года падчас заняцця Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі.[1]

Хацеў працягваць медыцынскую адукацыю. Захавалася распараджэнне ад 7 кастрычніка 1939 года пра аднаўленне яго студэнтам Віленскага ўніверсітэта, падпісанае Іванам Клімавым, галоўным упаўнаважаным часовай савецкай адміністрацыі ў Заходняй Беларусі. Аднак, 10 кастрычніка 1939 года падпісаны дагавор пра перадачу Вільні і Віленскай вобласці і ўзаемадапамозе паміж СССР і Літвой. У кожным разе, Мінкевіч болей не вучыўся ў Віленскім універсітэце.[1]

Вярнуўся ў Гулічы. Мясцовыя актывісты КПЗБ удзельнічалі ў фарміраванні савецкіх мясцовых органаў улады. У пачатку 1940 года сфарміравана Ляхавіцкае часовае ўпраўленне, Міхаіл Мінкевіч працаваў у ім інспектарам аддзела адукацыі, потым загадчыкам Ляхавіцкага валаснога аддзела народнай адукацыі. У 1940 годзе паступіў на гістарычны факультэт Баранавіцкага настаўніцкага інстытута.[3]

Вясною 1941 года прызваны ў Чырвоную Арміі. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны як механік-вадзіцель танка ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім фронце. Двойчы паранены.[3]

3 1945 года на педагагічнай, савецкай і партыйнай рабоце. У 1952 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1950-х гадах дырэктар Нягневіцкай сярэдняй школы, таксама выкладаў там гісторыю. З пачатку 1958 года загадчык аддзела народнай адукацыі Навагрудскага раёна. Неўзабаве, у 1958 годзе прызначаны старшынёй Свіслацкага райвыканкама, потым першы сакратар Свіслацкага райкама КПБ. З 1962 года сакратар парткама Лідскага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, з 1965 — першы сакратар Лідскага райкама КПБ. У 1968—1985 гадах — Міністр асветы БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7 і 8-га скліканняў. Выбіраўся членам ЦК КПБ.

У савецкія часы не хаваў вучобы ў Клецкай і Віленскай беларускіх гімназіях. У архіве Арсеня Ліса ёсць лісты Мінкевіча па-беларуску з успамінамі пра гэты перыяд.[1]

Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Remove ads

Ушанаванне памяці

Thumb
Мемарыяльная дошка Міхаілу Гаўрылавічу Мінкевічу на будынку Жарабковіцкай сярэдняй школы.
  • У 1988 годзе імя Міхаіла Мінкевіча нададзена сярэдняя школа ў Жарабковічах Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. На будынку шкоды мемарыяльная дошка Міхаілу Мінкевічу.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads