Людміла Максімаўна Ляшчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Максімаўна Ляшчанка (нар. 14 жніўня 1955, Галоўчын Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства. Працавала настаўнікам пачатковых класаў, выхавацелем групы падоўжанага дня, настаўнікам гісторыі Каменнаборскай сярэдняй школы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Была сакратаром, выканаўцам абавязкаў старшыні выканкама Багушэвіцкага сельскага Савета дэпутатаў, настаўнікам гісторыі, дырэктарам Дзмітравіцкай сярэдняй школы Бярэзінскага раёна, дырэктарам Кандацкай сярэдняй школы Цюхтэцкага раёна Краснаярскага края, настаўнікам пачатковых класаў Такучэцкай сярэдняй школы пасёлка Сплаўны Краснаярскага края. Займала пасады дырэктара Любушанскай сярэдняй школы-садка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці, начальніка аддзела адукацыі Бярэзінскага райвыканкама.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медалём Святой прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай[2].
Зноскі
- ЛЯЩЕНКО ЛЮДМИЛА МАКСИМОВНА Архівавана 1 верасня 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads