Людміла Раманаўна Ганестава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Раманаўна Гане́става (18 ліпеня 1923, Калышкі, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 16 лістапада 2009) — беларуская артыстка оперы. Заслужаная артыстка БССР (1964).
Remove ads
Біяграфія
У гады вайны сувязіст штаба 2-й паветранай арміі. Скончыла Беларускую кансерваторыю (1955, клас Вольгі Несцярэнка). З 1949 г. артыстка хору Беларускага радыё, у 1957—1980 гг. салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1988—1994 выкладала ў школах.
Творчасць
У операх беларускіх кампазітараў стварыла яркія вобразы: Марысі («Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Аксаны («Калі ападае лісце» Ю. Семянякі). Выканала партыі ў класічных операх: Наташа («Русалка» А. Даргамыжскага), Аіда, Леанора, Амелія, Дэздэмона («Аіда», «Трубадур», «Баль-маскарад», «Атэла» Дж. Вердзі), Марыя, Настасся («Мазепа», «Чарадзейка » П. Чайкоўскага), Маргарыта («Фаўст» Ш. Гуно), Чыа-Чыа-сан («Чыа-Чыа-сан» Дж. Пучыні) і інш.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads